Скарадзі́ца (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Ігрушкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..
Гісторыя Заснавана ў першай палове XVIII стагоддзя, уваходзіла ў Худавецкае войтаўства. У 1713 годзе 9 двароў, уладанне паноў Сапегаў. У 1778 годзе прададзена Томашу Гзоўскаму, 2 двары. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошанаяНГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года.. У 1909 годзе вёска ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 12 двароў, 95 жыхароў.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ігрушкаўскім сельсавеце Крупскага раёна, з сакавіка 1973 года ў Крупскім сельсавеце. У 1930-я гады жыхары вёсак Скарадзіца, Ротань і Буда аб’ядналіся ў калгас імя Молатава. У 1941 годзе ў вёсцы 14 двароў, 67 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 чалавекі, у 1944 годзе калгас адноўлены, з 1958 года ў складзе калгаса імя Калесавай. На 1 студзеня 1998 года 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Спасылкі
Катэгорыя:Крупскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна