Студзёнка. Сустракаецца таксама варыянт Сцюдзёнка (, ) — былая вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Крупскага сельсавета.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Ігрушкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. Скасавана 20 верасня 2021 годаРешение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области .
Гісторыя Заснавана ў пачатку XVIII стагоддзя, уваходзіла ў Худавецкае войтаўства. У 1713 годзе 17 двароў, у 1775 годзе ўладанне Агінскіх, 8 гаспадарак. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошанаяНГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года.. У 1873 годзе 12 мужчын.
У 1909 годзе вёска ў Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 14 двароў, 47 жыхароў. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ігрушкаўскім сельсавеце Крупскага раёна, з сакавіка 1973 года ў Крупскім сельсавеце. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны май». У 1941 годзе ў вёсцы 18 двароў, 65 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 12 чалавек. У 1944 годзе калгас адноўлены, з 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Молатава, з 1958 года — калгаса імя Калесавай. На 1 студзеня 1998 года 2 гаспадаркі, 5 жыхароў.
Спасылкі