Бы́стрыца (, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Адзін за найбуйнейшых населеных пунктаў раёна.
Гісторыя У 1663 годзе згадваецца ў складзе Наваградскага ваяводства ВКЛLVIA, f. SA, b. 2. У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя — цэнтр аднайменнай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1863 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў Быстрыца ўваходзіла ў калгас імя Ціміразева, працавалі ветраны млын і кузня.
У 1924—1939 гадах — цэнтр Быстрыцкага сельсавета, з сакавіка 2008 года — цэнтр Блеўчыцкага сельсавета.
Насельніцтва 1886 год — 44 двары, 376 жыхароў Пачатак XX стагоддзя — 109 двароў, 664 жыхары 1917 год — 131 двор, 758 жыхароў 1997 год — 363 двары, 1138 жыхароў
Памятныя мясціны Помнік Кліменту Аркадзьевічу Ціміразеву, які знаходзіцца ў цэнтры Быстрыцы. У 1978 годзе ўстаноўлены яго бюст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блеўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна