Мацке́вічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У канцы XIX стагоддзя вёска адносілася да Быстрыцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку XX стагоддзя дзейнічала народнае вучылішча, якое ў 1920 годзе атрымала статус працоўнай школы першай ступені. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Прагрэс», працавалі 5 ветраных млыноў і кузня.

Насельніцтва 1886 год — 51 двор, 517 жыхароў 1917 год — 120 двароў, 790 жыхароў 1997 год — 100 двароў, 179 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блеўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна