Вераб’е́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Верабе́вічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Быстрыцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1913 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус пачатковай школы. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Красавік», працавала кузня.
Насельніцтва 1909 год — 97 двароў, каля 690 жыхароў 1917 год — 113 двароў, 637 жыхароў 1997 год — 61 двор, 92 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блеўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна