Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі (да 1356 — каля 1389) — князь, адзін з бліжэйшых баяр вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога, быў жанаты з яго сястрой Ганнай. Сын літоўскага князя Карыята Міхала Гедзімінавіча. Выехаў з Валыні ў Маскву (верагодна, паміж 1366—1368). Удзельнічаў у паходах на Разань (1371), супраць волжскіх булгар (1376) і Вялікага Княства Літоўскага (1379). У Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе разам з князем Уладзімірам Андрэевічам Храбрым камандаваў засадным падком, які дзякуючы вытрымцы і ваеннаму майстэрству Баброк-Валынскі своечасовым ударам змяніў ход бітвы на карысць рускага войска.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ваяводы Катэгорыя:Военачальнікі Сярэдневякоўя Катэгорыя:Нарадзіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:Рурыкавічы