Царква Швецыі () — найбуйнейшая хрысціянская дэнамінацыя ў Швецыі, найбуйнейшая лютэранская царква ў Сусветнай лютэранскай федэрацыі і ў свеце, член Порваскай супольнасці. Членамі царквы з’яўляюцца каля 6,4 мільёнаў чалавек ці 67,5 % насельніцтва Швецыі. Аднак толькі 2 % наведвае набажэнствы штотыдзень. Да 2000 года царква мела статус дзяржаўнай.

Назва «Царква Швецыі» ўпершыню з’явілася ў заканадаўчым акце ў 1860 годзе (у першым законе аб нязгодных). Гэта назва была неабходна для таго, каб адрозніваць Царкву Швецыі ад іншых канфесій.

Царква Швецыі ўяўляе сабой: супольнасць людзей евангелічна-лютэранскай веры ў Швецыі, якая аб’ядноўвае прыходы і дыяцэзіі; адкрытую нацыянальную царкву, якая працуе з дэмакратычнымі арганізацыямі і праз царкоўнае служэнне ахоплівае ўсю нацыю;

Главой Царквы Швецыі з’яўляецца Архібіскуп Упсалы, з 15 кастрычніка 2013 года ім выбрана Анцье ЯкеленЦаркву Швецыі ўпершыню ўзначаліла жанчына .

Веравучэнне Пачатак веравучэння шведскай царквы пасля рэфармацыі быў закладзены ў 1536 годзе падчас кіравання караля Швецыі Густава Вазы. На скліканым ім царкоўным Сінодзе кананічнае права Рымска-каталіцкай царквы было адменена. Гэты акт афіцыйна аддзяліў царкву ў Швецыі ад Папы. У 1572 годзе царква прыняла «Шведскі царкоўны статут», у якім вызначалася арганізацыйная структура і характар самакіравальнай шведскай царквы. Главой царквы з гэтага часу стаў кароль.

Афіцыйна шведская царква стала лютэранскага веравызнання ў 1593 годзе, калі Сінод шведскай царквы ва Упсале прыняў Аўгсбургскае веравызнанне, лютэранскія веравучэнні былі прызнаны абавязковымі для ўсяго шведскага каралеўства, а таксама быў выдазены дакумент (), паводле якога былі прыняты: Апостальскі Сімвал веры Нікейскі Сімвал веры Афанасьеўскі Сімвал веры Аўгсбургскае веравызнанне Рашэнне Сінода ва Упсале 1572 года Рашэнне Сінода ва Упсале 1593 года

У 1686 годзе Рыксдаг прыняў Кнігу Згоды, якая складаецца з: Апалогія аўгсбургскага веравызнання Шмалькальдэнскія артыкулы Пра ўладу і першынство Папы Вялікі Катэхізіс Марціна Лютэра Малы Катэхізіс Марціна Лютэра Формула Згоды

У XIX—XX стст. былі афіцыйна зацверджаны розныя царкоўныя пагадненні, галоўным чынам накіраваныя на экуменізм: Упсальскае веравызнанне 1909 года, для поўных еўхарыстычных зносін з Царквой Англіі Канстытуцыя Сусветнага савета цэркваў (ССЦ) Канстытуцыя Сусветнай лютэранскай федэрацыі (СЛФ) «Хрышчэнне, Еўхарыстыя і Служэнне», таксама вядомае як «Лімскі дакумент» () ССЦ у Ліме ў 1982 Дагавор 1995 года аб зносінах з Незалежнай Філіпінскай царквой Уступіла ў Порваскую супольнасць у 1996Official website of the Porvoo Communion () для поўных зносін з іншымі 11 цэрквамі, якія не з’яўляюцца каталіцкімі, але не парушылі апостальскую пераемнасць.

На практыцы тэксты лютэранскіх веравучэнняў адыгрываюць ролю другога плану, замест гэтага прыходы абапіраюцца на лютэранскія традыцыі, змяшаныя з уплывам іншых хрысціянскіх канфесій і розных царкоўных рухаў, такія як Нізкая царква, Высокая царква, Піетызм («Старая царква») і Лестадыянства, якія могуць быць усталяваны на мясцовым узроўні, але не маюць вялікага агульнанацыянальнага ўплыву.

З XX стагоддзя Царква Швецыі ў большасці сваёй прапаведуе ліберальнае хрысціянства і абараняе правы чалавека.

Гісторыя Хрысціянства пракралася ў Швецыю, як і ў многія іншыя краіны, праз місіянерскія манаскія ордэны, маракоў і гандляроў. Каталіцкі манах Ансгар лічыцца першым, хто прыйшоў з хрысціянскай пропаведдзю ў Швецыю ў IX стагоддзі. Таксама лічыцца, што менавіта па яго ініцыятыве першыя хрысціяне ў Швецыі пабудавалі першую царкву — царкву ў горадзе Бірка на возеры Меларэн.

Утварэнне шведскай царквы Важнай постаццю для хрысціянства ў Швецыі быў Улаф Шатконунг, які стаў першым хрысціянскім каралём Швецыі, верагодна, хрышчоным англійскім місіянерам. Яго палітыка была накіравана на актыўнае распаўсюджванне хрысціянства ў Швецыі. Місіянеры прапаведавалі хрысціянства, будаваліся каталіцкія кляштары і цэрквы ў цэнтрах паселішчаў, як знак Божай прысутнасці ў свеце. Задачамі царквы былі не толькі выхаванне людзей у хрысціянскай веры, але таксама адукацыя і ахова здароўя. З часам царква стала ў краіне вельмі магутнай сілай, у тым ліку найбуйнешым землеўладальнікам: плошча царкоўных уладанняў перавышала агульную плошчу земляў, што належалі шведскай знаці.

Рэфармацыя

У 1517 годзе браты Олаус (Олаф) і Лаўрэнціус (Ларс) Петры, сыны каваля з Эрэбру, якія прыехалі ў Германію для атрымання адукацыі, сталі сведкамі выступленняў Марціна Лютэра супраць злоўжыванняў у Рымска-каталіцкай царкве. У 1518 годзе Олаус вярнуўся ў Швецыю і стаў дыяканам і настаўнікам Стрэнгнескай царкоўнай школы. Першапачаткова да выступленняў Петры адмоўна ставіліся не толькі царкоўныя іерархі, але і звычайныя вернікі, якія кідалі ў прапаведніка камянямі і палкамі. Першапачаткова адмоўна да пропаведзі новага вучэння ставіўся і новы кароль Швецыі Густаў Ваза, якім у 1523 годзе быў выдадзены ўказ, які забараняў пад пагрозай пазбаўлення маёмасці і пакарання смерцю вывучаць творы Лютэра. Аднак складаная ўнутрыпалітычная сітуацыя вымусіла караля шукаць як новых саюзнікаў унутры краіны, так і дадатковыя крыніцы фінансавання свайго кіравання. У дадатак у 1524 годзе ўзнік канфлікт паміж каралём і Папам Кліментам VII з нагоды абрання новага архібіскупа. У выніку гэтага адносіны з Рымам былі разарваны і больш не аднаўляліся.

Рэформа Царквы ў Швецыі ажыццяўлялася паступова — з 1525 года пачалося правядзенне набажэнстваў на шведскай мове, у 1526 годзе на ёй быў выдадзены Новы Запавет, а ў 1541 годзе — уся Біблія, і кароль абавязаў усе цэрквы купіць новыя кнігі.Murray R. Svenska kyrkans historia. Stockholm, 1978, р. 26.

У 1527 годзе на Вестэроскім рыксдагу главой Царквы быў абвешчаны кароль, а маёмасць кляштараў была канфіскавана на карысць кароны. Справамі Царквы сталі кіраваць свецкія асобы, прызначаныя каралём.

У 1531 годзе архібіскупам Швецыі стаў брат Олауса Лаўрэнціус. Пад яго кіраўніцтвам у 1536 годзе ў Упсале адбыўся Царкоўны сабор, на якім лютэранскія царкоўныя кнігі былі прызнаны абавязковымі для ўсёй Швецыі. Цэлібат быў адменены. У 1571 годзе Лаўрэнціусам Петры быў распрацаваны «Шведскі царкоўны статут», у якім вызначалася арганізацыйная структура і характар самакіравання Шведскай Царквы. Пастары і парафіяне атрымлівалі магчымасць выбіраць біскупаў, аднак канчатковае зацвярджэнне кандыдатаў стала прэрагатывай караля.О. В. Чернышева, Ю. Д. Комаров. Церковь в скандинавских странах. М.: Наука, 1988. С. 9-12.

Разам з тым неабходна адзначыць, што з-за адсутнасці бязлітаснага супрацьстаяння паміж рымскімі каталікамі і прыхільнікамі Рэфармацыі, якое мела месца ў краінах Цэнтральнай Еўропы, змены ў знешнім характары набажэнстваў не мелі моцных адрозненняў ад тых, што былі ў Рымска-каталіцкай царкве. Таму шведскі абрад прынята лічыць узорам высокацаркоўнай традыцыі ў лютэранстве. Таксама фармальна лічыцца, што Царква Швецыі мае Апостальскую пераемнасць, бо Лаўрэнціус Петры быў пасвечаны ў біскупы Петэрам Магнусанам, біскупам Вестэросскім, пасвечаным у свой сан у РымеThe Church of England and the Church of Sweden.

Рэфармацыя была праведзена і ў Фінляндыі, якая ў той час з’яўлялася часткай каралеўства Швецыі. Першым лютэранскім біскупам у Фінляндыі (у г. Аба) стаў Мікаэль Агрыкала, які склаў першы лемантар фінскай мовы і перавёў на фінскую Новы Запавет і часткі Старога Запавету.

У 1718 была спроба аб’яднання Шведскай і Англіканскай царквы, якая правалілася з-за супраціўлення кансерватыўнага шведскага біскупства, якое абвінавачвала англікан у празмерным кальвінізме.

Піетызм і рухі веры З канца XVII стагоддзя ў краіне стаў распаўсюджвацца піетызм, пазіцыі якога ўзмацніліся пасля паражэння Швецыі ў Паўночнай вайне. З-за таго, што гэта стала разглядацца як пагроза адзінству царквы, 12 студзеня 1726 года быў прыняты закон аб малітоўных сходах (конвектыльплакат), які забараняў сходы вернікаў па-за царкоўнымі будынкамі.

Тым не менш, у пачатку XIX стагоддзя ў краіне сталі распаўсюджвацца рывайвелісцкія рухі веры, у пропаведзі якіх важную ролі сталі адыгрываць прыхадскія святары ці проста парафіяне. Адным з найбольш вядомых прапаведнікаў таго перыяду стаў Карл Росеніус. У 1858 годзе конвектыльплакат быў адменены, што стымулявала развіццё свабоднацаркоўнага руху.

XX стагоддзе У 1952 годзе шведскі грамадзянін атрымаў права выйсці з Царквы Швецыі без пераходу пры гэтым у іншую канфесіюhttp://www.inslav.ru/images/stories/pdf/2011_Gosudarstvo_i_cerkov.pdf. У 1958 годзе шведскі парламент прыняў закон, які дазваляе жанчынам быць пасвечанымі ў клір (у тым ліку быць пастарамі і біскупамі). Першыя такія ардынацыі адбыліся ў красавіку 1960 года. У 1992 годзе Царква Швецыі ўступіла ў Порваскую супольнасць () і падпісала пагадненне аб поўных зносінах з іншымі 11 цэрквамі, якія не з’яўляюцца каталіцкімі, але не парушылі апостальскую пераемнасць. Да 1 студзеня 1996 года хрышчэнне не было абавязковай умовай членства ў Царкве Швецыі, хоць яно было неабходна для заняцця выбарнай пасады ў прыходзе ці ў дыяцэзіі. 1 студзеня 2000 года Царква Швецыі была аддзелена ад дзяржавыЛютэранская царква Швецыі пазбавілася за чатыры гады двухсот тысяч вернікаў. Тым не менш, з аддзяленнем царквы ад дзяржавы набыў моц «Закон аб Царкве Швецыі» (), які кантралюе царкву, каб яна была лютэранскай, нацыянальнай і дэмакратычнай.

XXI стагоддзе Пасля аддзялення Царквы Швецыі ад дзяржавы за ёй быў пакінуты нагляд за могілкамі, таму нават асобы, якія не ўваходзяць у яе, працягвалі плаціць пахавальны збор. Таксама Царква Швецыі працягвала атрымліваць дзяржаўную дапамогу на грамадска-карысныя патрэбы (напрыклад, на ахову царкоўных будынкаў, прызнаных помнікамі архітэктуры).

У 2007 годзе Царква Швецыі пачала бласлаўляць аднаполыя шлюбы і дазволіла пасвячаць геяў і лесбіянакЛютэранская царква Швецыі першай у свеце дае згоду на аднаполы шлюб. З 1 лістапада 2009 года Царква Швецыі рэгіструе аднаполыя шлюбыEuronews: Царква Швецыі ўхваліла аднаполыя шлюбы . Гэта рашэнне было прынята на царкоўным пасяджэнні 176 галасамі супраць 63, 11 устрымалісяSvenska kyrkan tillåter homoäktenskap, DN, 2009-10-22 . Такім чынам Царква Швецыі становіцца адной з першых цэркваў у свеце, якая адыходзіць ад паняцця гетэрасексуальнага шлюбу як традыцыйнага. Паводле даследавання, у 2008 годзе 71 % шведаў лічылі, што аднаполыя шлюбы павінны быць дазволеныStarkt stöd för homoäktenskap, SvD.

8 лістапада 2009 года ў Царкве Швецыі ў сан біскупа Стакгольма была пасвечана адкрытая лесбіянка, 55-гадовая Ева Брунэ. Урачыстае набажэнства з пасвячэннем адбылося ў Упсальскім Кафедральным саборы.ePop.ru: Біскупам Стакгольма выбрана адкрытая лесбіянка Брунэ стала першым у свеце біскупам-лесбіянкай і пятай жанчынай-біскупам у Швецыі.

Царкоўная структура Вышэйшыя органы — царкоўны сход (Kyrkomötet) і біскупскі сход (Biskopsmötet), паміж іх пасяджэннямі — царкоўнае кіраўніцтва (Kyrkostyrelse). Царква Швецыі падзелена на трынаццаць дыяцэзій (). Вышэйшыя органы дыяцэзій — дыяцэзіяльны сход (Stiftsfullmäktige), паміж яго пасяджэннямі — дыяцэзіяльнае кіраўніцтва (Stiftsstyrelse). Дыяцэзіі падзелены на «кантракты» (), якія падзелены на прыходы (). Вышэйшыя органы прыходаў — царкоўныя сходы (Kyrkofullmäktige), якія выбіраюцца парафіянамі, ці царкоўныя сходы (kyrkostämma), якія складаюцца з усіх жыхароў прыходу, паміж іх сходамі — царкоўныя саветы (Kyrkoråd), на чале прыходу стаіць прэсвітар (präst). Адна або некалькі акруг могуць разам сфарміраваць большы прыход — пастарат ().

Дыяцэзіі Царквы Швецыі