Чырвонае Вяселле () — выдуманае вяселле Эдмура Талі і Рослін Фрэй, апісанае ў рамане Джорджа Марціна «Бура мячоў» і паказанае ў тэлесерыяле «Гульня тронаў».
Вяселле адбылося ў канцы 299 года пасля З.Э. у замку Блізняты ў Рачных землях, рэзідэнцыі лорда Уолдэра Фрэя. Гасцямі на ім былі Роб Старк, яго маці Кейтылін Старк і ўсе асноўныя камандзіры арміі Поўначы. Роб Старк раней абяцаў ажаніцца з адной з дачок лорда Уолдэра Фрэя, але не стрымаў слова, узяўшы ў жонкі Джэйн Вестэрлінг. Уолдэр Фрэй і іншы сцяганосец Роба, Русэ Болтан, усведамляючы, што перамога Ланістэраў немінучая, арганізавалі на вясельным банкеце разню, у якой Роб Старк і яго світа, якія нічога не падазравалі, былі забіты. Гэта забойства, якое парушыла старажытныя законы гасціннасці, паклала канец пераможнай вайне Роба і суверэннаму каралеўству Поўначы і Трызубца, стаўшы адным з пераломных момантаў у Вайне Пяці Каралёў.
Над целамі забітых паглуміліся. Робу адрэзалі галаву, прышылі на яе месца адсечаную галаву яго лютаваўка і начапілі на яе карону Караля Севера. Аголенае і знявечанае цела Кейтылін выкінулі ў ракуБура мячоў, Давас V — са здзекам над пахавальнымі абрадамі дому Талі, які традыцыйна сплаўляў чоўны з целамі нябожчыкаў па рацэБура мячоў, Тырыян VII. Відаць, трупы салдатаў Роба таксама скінулі ў Зялёны ЗубецБанкет сцярвятнікаў, Джэймэ VII, і яны яшчэ доўга плылі ўніз па рацэБура мячоў, Ар'я XII.
Наступствы Чырвонае Вяселле паставіла крыж на сепаратызме Поўначы і Рачных Земляў. Хоць Брындэн Талі ў Рыверане, Тытас Блэквуд у Рэйвентрыы і Джэйсан Малістэр у Сігардзе яшчэ працягвалі супраціўленне, большая частка Рачных Земляў здалася на літасць пераможца, і многія рачныя лорды з неахвотай далучыліся да вайны ўжо на баку Жалезнага Трона. Русэ Болтан стаў новым Захавальнікам Поўначы, і дамы Поўначы былі вымушаны далучыцца да яго ў вайне супраць жалезнанароджаных і Станіса Баратэана. Нягледзячы на тое, што змоўшчыкі захапілі ўладу над Поўначчу і Рачнымі Землямі, Чырвонае Вяселле настолькі жахала, што ў вачах простага народа дамы Болтанаў і Фрэяў былі праклятыя багамі. Брацтва без Сцягоў пачало паляванне на іх, а на Поўначы засталіся лорды, верныя Старкам, і якія рыхтуюцца да іх вяртання.
Ахвяры Забіты з боку гасцей Кароль Поўначы і Трызубца Роб Старк Шэры Вецер, яго лютавоўк Лэдзі Кейтылін Старк Сір Вендэл Мандэрлі Маленькі Джон Амбер Дэйсі Мормант Робін Флінт Донел Лок Оўэн Норы Лукас Блэквуд Нехта Вэнс Сір Рэйнальд ВестэрлінгУзяты ў палон Лорд Эдмур Талі Лорд Джон Амбер Патрэк Малістэр Марк ПайперЗабіты з боку гаспадароў Эеган Фрэй (Дзінь-Дон) Сір Бенфры Фрэй Сір Тытас Фрэй Сір Гарс Гудбрук Арганізатары і выканаўцы Арганізатары Лорд Тайвін Ланістэр (не прысутнічаў) Лорд Уолдэр Фрэй Лорд Русэ Болтан Лотар Фрэй Сір Рольф Спайсер (не прысутнічаў) Лэдзі Сібела Спайсер (не прысутнічала)Выканаўцы ў замку Сір Рыман Фрэй Чорны Уолдэр Фрэй Сір Раймунд Фрэй Сір Хостын Фрэй Мерэт Фрэй Петыр Фрэй Сір Данвел Фрэй Сір Эйніс Фрэй Сір Бенфры Фрэй Сір Эдвін Фрэй (прысутнічаў пры забойстве лютаваўка) Сір Уэйлен Фрэй Сір Леслін Хэй Сір Харыс Хэй Сір Донел ХэйВыканаўцы ў лагеры Сір Уолдэр Рыверс Сір Гарс Гудбрук Сір Тытас Фрэй Сір Люцыяс Віпрэн Сір Даман Віпрэн
Спасылкі
Катэгорыя:Песня Лёду і Агню Катэгорыя:Выдуманыя падзеі Катэгорыя:Выдуманыя забойствы