Пе́рмскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і, на якіх размаўляюць удмурты, комі, комі-пермякі і комі-язвінцы. Распаўсюджаныя ў рэспубліцы Комі, Комі-Пярмяцкай акрузе, Удмуртыі, Пермскім краі і некаторых іншых навакольных суб'ектах Расійскай Федэрацыі.

Агулам на пермскіх мовах размаўляе прыкладна 775 000 чалавек з агульнай колькасці пермскіх народаў, якая прыкладна складае 1 055 000 чалавекИнформационные материалы об окончательных итогах Всероссийской переписи населения 2010 года The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan , Державний комітет статистики України. Всеукраїнський перепис населення 2001..

Гісторыя У канцы 3 тысячагоддзя да н.э. старажытная агульная фіна-ўгорская мова падзялілася на дзве галіны: правенгерскую, якая стала продкам мансійскай, хантыйскай і венгерскай моў, і фіна-пермскую, якая цяпер з'яўляецца продкам саамскіх, прыбалтыйска-фінскіх, фіна-волжскіх і пермскіх моў.

З сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н. э пачынаецца новы этап у гісторыі фарміравання пермскіх моў. У гэтыя часы з фіна-пермскай моўнай супольнасці выдзяляецца агульная пермская мова — мова, на якой размаўлялі пярмяне, продкі сучасных удмуртаў і комі. Носьбіты гэтай мовы пражывалі ў басейне Вяткі і ў сярэднім і ніжнім цячэннях Камы. Аб гэтым сведчыць багатая гідранімія ў раёнах гэтых рэк, якая захавалася да нашых часоўУхов Сергей. История Вятки как часть этнической истории восточной Европы .

Наступная гісторыя пярмянаў характарызуецца трапленнем пярмянаў у розныя прыродныя і палітычныя ўмовы. Пад уплывам булгараў частка пярмянаў у перыяд з IV па VII ст. мігруе на паўночны ўсход у раёны сучаснай рэспублікі КоміЭнциклопедия Пермской области — Коми-Пермяцкий язык . Распад пермскай моўнай супольнасці ўзмацняецца ў VII-VIII ст., калі паўднёвыя пярмяне (продкі ўдмуртаў) трапілі ў склад Волжскай Булгарыі, у выніку чаго тагачасныя гаворкі паўднёвых пярмянаў зазналі на сабе вялікі ўплыў цюркскіх моў.

Распад пермскай моўнай супольнасці на агульную комі мову і старажытнаўдмурцкую мову прыпадае на IX-XIIIПермские языки [Permic] стагоддзі.

Паводле меркавання вядомага і славутага фінавуграведа В. Лыткіна, агульная мова комі да падзялення на тры гаворкі праіснавала ўсяго прыкладна 1-2 стагоддзі (прыкладна на мяжы першага і другога тысячагоддзя). Першапачаткова мова комі падзялілася на дзве гаворкі (комі-зыранская і комі-пярмяцкая): гэта было звязана з міграцыяй зыранаў на поўнач. Падзяленне мовы комі на комі-зыранскую і комі-пярмяцкую канчаткова адбылося прыкладна ў 14-15 ст. Комі-язьвінская гаворка як самастойная лінгвістычная адзінка канчаткова склалася значна пазней у выніку ізаляцыі ўсходняе супольнасці комі-пярмякаў расійскімі пасяленцамі.

Зазнала на сабе культурную асіміляцыю з боку рускіх і комі-пярмяцкая супольнасць комі-зюздзінцаў, якія пражываюць у Кіраўскай вобласці. У сярэдзіне 20 ст. іх налічвалася прыкладна 7 000 чалавек, у 1970-х — толькі 700. У нашыя часы комі-зюздзінцаў у Афанасьеўскім раёне вобласці (традыцыйная тэрыторыя пражывання зюздзінцаў) налічвалася толькі 318. На думку В Лыткіна гаворка зюздзінцаз аймае сярэдняе палажэнне паміж зыранскай і пярмяцкай мовамі.

Класіфікацыя Пермскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-пермскай падгаліны фіна-ўгорскай галіны ўральскіх моў. Унутры пермскія мовы не падзяляюцца на якія-небудзь групы.

Калі паказваць схематычна, то класіфікацыя пермскіх моў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам.

Уральскія мовы Фіна-ўгорская галіна Фіна-пермская падгаліна Пермскія мовы Комі-зыранская мова Пячорскі дыялект Верхневычагодскі дыялект Іжэмскі дыялект Вымскі дыялект Удорскі дыялект Ніжневычагодскі дыялект Прысыктыўкарскі дыялект Луска-Лецкі дыялект Сярэднесысольскі дыялект Верхнесысольскі дыялект Комі-пярмяцкая мова Паўднёвы дыялект Паўночныя дыялект Горнакамскі дыялект Комі-язьвінская мова Удмурцкая мова Бесярманскія гаворкі

Трэба памятаць, што часам тры комі мовы лічуць гаворкамі агульнай комі мовы. Існуюць таксама класіфікацыі, паводле якіх комі-язьвінская мова лічыцца дыялектам комі-пярмяцкай мовы.

Асноўная характарыстыка Пісьменнасць Комі мова Да хрышчэння ў хрысціянства народам комі ўжываліся рунічныя знакі (г. зв. «пасы»), якія выразаліся на паляўнічых драўляных календарох і іншых прадметах хатняга быту. Хрысціянскім місіянерам Стэфанам Пермскім (які з'яўляўся комі па паходжанні) у другой палове XIV ст. была створана старажытнапермская пісьмовасць (абур, анбур), якая выйшла з ужытку ў 17-18 ст.

У 17-18 ст. пачынае з'яўляецца кірылічная комі пісьмовасць, якая існавала ў шматлікіх варыянтах. У 1917 годзе ўтварыліся дзве новых літаратурных нормы мовы комі: комі-зыранская і комі-пярмяцкая літаратурныя мовы. У 1920 г. з'яўляецца г. зв. «маладцоўскі алфавіт» (атрымаў назву па аўтару алфавіту Васілю Маладцову), таксама ўжываўся і фанематычны алфавіт. У 1930 г. з'яўляецца комі алфавіт на аснове лацінскага алфавіту, але ў 1936 г. зноў быў вернуты алфавіт паводле аўтарства Маладцова. У 1938 г. алфавіт Маладцова быў заменены на алфавіт, які выкарыстоўваецца па цяперашні час: стандартныя 33 рускія літары з даданнем літар «і», «ӧ» і некаторых дыграфаў. У комі-язьвінскім алфавіце адстунічае літара «і» і дыграф дз, але прысутнічаюць літары «ӱ», «ө», а таксама дыграф дч.

Алфавіты комі-зыранаў і комі-пермякоў поўнасцю аднолькавыя.

Алфавіт Маладцова А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж И и Ј ј К к Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ч ч Ш ш Щ щ Ы ы

Сучасны комі алфавіт А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з И и І і Й й К к Л л М м Н н О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Удмурцкая мова Першыя запісы па-ўдмурцку датуюцца XVIII стагоддзем: гэта былі першыя спробы паслядоўнага фанетычнага запісу ўдмурцкіх словаў і выразаў кірылічным альбо лацінскім алфавітам, аднак у пазнейшыя часы сістэма запісу ўдмурцкай мовы амаль заўсёды базавалася на кірылічнай аснове. Прыкладна з другое паловы XIX ст. пачынаецца друк кніг па-ўдмурцку і з 90-х гадоў таго ж стагоддзя ўдмурцкая пісьмовасць амаль канчаткова набывае сучасны выгляд. Сучасны ўдмурцкі алфавіт складаецца з традыцыйных 33 літар рускага алфавіта і 5 дадатковых літар Ӝ ӝ, Ӟ ӟ, Ӥ ӥ, Ӧ ӧ, Ӵ ӵ, якія адлюстроўваюць спецыфічныя ўдмурцкія гукі, не ўласцівыя рускай мове.

Сучасны ўдмурцкі алфавіт А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж Ӝ ӝ З з Ӟ ӟ И и Ӥ ӥ Й й К к Л л М м Н н О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ӵ ӵ Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Геаграфія

На пермскіх мовах размаўляюць пераважна ў рэспубліцы Комі, Удмуртыі і Комі-Пярмяцкай акрузе Пермскага края. Таксама асобныя групы носьбітаў пражываюць і ў іншых рэгіёнах Расіі — кольскія комі на Кольскім паўвостраве, комі-пермякі-зюздзінцы — ў Афанасьеўскім раёне Кіраўскай вобласці, комі-язвінцы — ў Краснавішэрскім раёне Пермскага края. Адасобленыя групы комі жывуць у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, Цюменскай, Омскай і некаторых іншых абласцях.

Раней пярмяне займалі велізарныя па плошчы землі ў басейнах Камы, Вычагды і Вяткі, але цяпер пермскамоўнае насельніцтва ў гэтых мясцінах адсутнічае, саступіўшы на поўнач і ўсход пад напорам расійскіх пасяленцаў.

Грамадскае жыццё

Некаторыя пермскія мовы маюць афіцыйны статус у асобных суб'ектах Расійскай Федэрацыі. Комі-зыранская мова паводле Канстытуцыі рэспублікі Комі мае афіцыйны статус нароўні з рускайКанстытуцыя рэспублікі Комі. Удмурцкая мова мае афіцыйны статус нароўні з рускай у рэспубліцы УдмуртыяКанстытуцыя рэспублікі Удмуртыя . Комі-пярмяцкая мова можа ўжывацца ў афіцыйных установах Комі-Пярмяцкай акругі разам з дзяржаўнай рускай.

Комі-язьвінская мова афіцыйнага статусу не мае.

У некаторых класах сярэдніх школ трох суб'ектаў вывучаюцца адпаведна комі-зыранская, удмурцкая і комі-пярмяцкая мова. Існуюць тэлеперадачы па-комі-зыранску, комі-пярмяцку і ўдмурцку.

Выдаецца шэраг газетаў і іншых друкаваных выданнях на комі-зыранскай, комі-пярмяцкай і ўдмурцкай мове. У рэспубліцы Комі гэта газеты , , , , , , ва Удмуртыі — , .

Спасылкі

Спіс Сводэша для пермскіх моў, «Удмуртология» Permic languages. Encyklopædia Britannica Old Permic alphabet. Omniglot