Сафро́ній, свецкае імя Сцяпа́н Пятро́віч Юшчу́к (нар. , в. Кацельня-Баярская, Брэсцкая вобласць) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы, беларускі праваслаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў сярэднюю школу (1968), у 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1979—1982 гадах быў выхаванцам Ленінградскай духоўнай семінарыі, 1982—1986 гадах — студэнтам Ленінградскай духоўнай акадэміі.

Пасля заканчэння навучання (1986) залічаны ў брацтва Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Прыняў манаскі пострыг 10.4.1986 года; 21.4.1987 года пасвечаны ў сан іерадыякана, 20.5.1987 — у сан іераманаха. Узведзены ў сан ігумена 4.3.1990 года, у сан архімандрыта — 1.5.1994 года. Прызначаны 19.7.1994 года намеснікам Свята-Дабравешчанскага Лядскага манастыра.

Сінодам Беларускага Экзархата абраны і пададзены Патрыярху Аляксію II як стаўленік на Брэсцкую епіскапскую кафедру. Сінод РПЦ 27.12.2000 года вызначыў яму быць епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім.

У Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску 4.2.2001 года Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, у саслужэнні членаў Сінода Беларускага Экзархата, хіратанісан у епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага.

Сінод Беларускага Экзархата 4.6.2002 года прыняў рашэнне, зацверджанае Патрыярхам Аляксіем II, пра прызначэнне Сафронія на Магілёўскую кафедру.

Прызначаны 7.10.2002 года епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім.

З 27.12.2005 па 22.4.2007 — часовы кіраўнік Бабруйскай епархіі.

1 лютага 2018 года ў Хрыста Збавіцеля ў Маскве Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам узведзены ў сан архіепіскапа.В девятую годовщину интронизации Святейшего Патриарха Кирилла в Храме Христа Спасителя совершена Божественная литургия

Узнагароды Ордэн святога благавернага князя Данііла Маскоўскага II ступеніСвятейший Патриарх Алексий вручил ряду архиереев высокие церковные наградыПатриаршее поздравление епископу Софронию с 20-летием иерейской хиротонии Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага IIПатриаршее поздравление епископу Могилёвскому Софронию с 60-летием со дня рождения і III ступеняў

Спасылкі

Біяграфія Біяграфія

Катэгорыя:Епіскапы магілёўскія Катэгорыя:Епіскапы бабруйскія Катэгорыя:Епіскапы брэсцкія і кобрынскія Катэгорыя:Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы