Людзікоўская мова (lyydin kiel', l'yyd'ikiel) — мова прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і, на якой размаўляе лакальная група карэлаў людзікі. Часта разам з уласнакарэльскай, лівікоўскай карэльскай і цвярской карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнай карэльскай мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, людзікоўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.
На людзікоўскай мове размаўляюць на ўсходнім поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне заходняга ўзбярэжжа Анежскага возера — на тэрыторыі Кандапожскага, Пражынскага і Прыанежскага раёнаў.
Агульная характарыстыка Пісьмовасць Да XIX ст. кнігавыданне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Евангелле паводле Мацвея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і арфаграфіі мовы, у выніку чаго алфавіты розных выданняў адрозніваліся адзін ад аднаго.
У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскай мовы быў створаны лацінскі алфавіт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову.
Дыялекты Людзікоўская мова падзяляецца на 3 гаворкі: кандапожскую, міхайлаўскую і пражынскую.
Грамадскае жыццё Паводле закона рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскай, вепскай і фінскай моў карэльскія мовы маюць магчымасць на атрыманне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавай інфармацыі, гарантуецца права на атрыманне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моў не мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэліягл. п. 1 артыкулу 11 Канстытуцыі рэспублікі Карэлія.
На людзікоўскай мове выходзіць газета «Lyydilaine» («Людзікі»).
Спасылкі
Sanakirju-Словарь-Sanakirja , — карэльска-руска-фінскі слоўнік Портал «Финно-угорские библиотеки России». Электронная коллекция изданий на карельском языке
Катэгорыя:Карэльская мова Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Мовы Фінляндыі
