Аляксандр Ільіч Селязнёў (, в. Тукалава , , РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2006—2010).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1956 годзе ў д. Тукалава Жаркоўскага раёна Калінінскай вобласці (Расія).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе ў будаўнічай вобласці (сталяр мэблевай фабрыкі, майстар, прараб, галоўны інжынер).
У 1986—1989 гадах — інструктар аддзела будаўніцтва, загадчык сектара сельскага і дарожнага будаўніцтва, інспектар пры сакратарыяце Магілёўскага абкама КПБ.
У 1989—1994 гадах — намеснік старшыні па вытворчасці, намеснік старшыні праўлення магілёўскага «Аблсельбуду».
У 2001 годзе быў прызначаны кіраўніком Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 5 мая 2006 — міністр архітэктуры і будаўніцтва.
27 снежня 2010 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам і Аляксандр Селязнёў зышоў у адстаўку.
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта