thumb|350px|Феляцыя. Карціна Эдуара Анры Аўрыля. thumb|Феляцыя thumb|Кунілінгус Ара́льны секс (ад — рот) — палавы акт, у якім сексуальнае ўзбуджэнне і задавальненне дасягаюцца ласкамі палавых органаў партнёра ротам або языком. У якасці адмысловага віду аральнага сексу можна разглядаць анілінгус.
Галоўнымі атрыбутамі аральнага сексу з'яўляюцца: мінет і кунілінгус
Гігіенічныя і медыцынскія аспекты аральнага сексу У выніку практыкі аральнага сексу магчымая перадача інфекцыйных захворванняў, выкліканых бактэрыямі, вірусамі і грыбкамі.
Да захворванняў, якія могуць перадавацца пасродкам аральнага сексу, адносяць, у прыватнасці: Сіфіліс Гепатыт A, B Герпес СНІД (нягледзячы на даволі нізкую верагоднасць, магчымасць перадачы ВІЧ існуе ў выпадку, калі ў роце аднаго з партнёраў маюцца ранкі).
У выпадку незахавання гігіены ротавай поласці магчыма раздражненне слізістых абалонак палавых органаў часціцамі ежы, алкаголем, цыгарэтным нагарам і інш.
Для прадухілення захворванняў рэкамендуюць выкарыстаць прэзерватыў (для мужчын) і латэксныя плёнкі (для жанчын).
Аральны секс і рэлігія Са старажытных часоў амаль усе народы так або інакш асуджалі аральны секс і іншыя спосабы сексуальнай актыўнасці, якія не датычаць працягу роду. Гэта знайшло адлюстраванне ў большасці рэлігій свету. Іслам не забараняе аральную стымуляцыю палавых органаў, але і не рэкамендуе яе. Эякуляцыя ў рот, тым не менш, лічыцца непажаданай. Іудаізм дазваляе аральную стымуляцыю палавых органаў у выпадку праблем з эрэкцыяй, але не ў якасці замены каітуса. Большасць традыцыйных канфесій хрысціянства забараняе аральны секс. Аднак у Бібліі прамой забароны няма. Таму ў цяперашні час існуюць некаторыя канфесіі, якія не забараняюць аральную стымуляцыю палавых органаў. У будызме строга забароненае не вагінальныя палавыя зносіны.
Аральны секс і заканадаўства Заканадаўствы большасці краін свету не рэгламентуюць практыку аральнага сексу.
Тым не менш, у некаторых дзяржавах існуюць заканадаўчыя, гістарычныя або рэлігійныя забароны на некаторыя формы палавых зносін. У Сінгапуры аральны секс забаронены і караецца дзесяццю гадамі пазбаўлення волі або штрафам у памеры да 10 000 еўра. Законы Інданезіі забараняюць аральны секс, але на практыцы парушэння пераследваюцца рэдка. У некаторых штатах ЗША да 2003 года аральны секс быў забаронены. Закон на практыцы ўжываўся толькі для павелічэння меры віны абвінавачванага ў выпадку наяўнасці больш цяжкіх сексуальных злачынстваў.
Гл. таксама Ірумацыя Teabagging Анілінгус Поза 69 Секс Сексуальныя прадпісанні ў ісламе
Катэгорыя:Сексуальныя пазіцыі