thumb|Deveria, Achille Петынг () — дасягненне палавымі партнёрамі аргазму шляхам узаемных ласкаў эрагенных зон (пацалункі, абдымкі, пагладжванні, сумеснае трэнне геніталій і г. д.) без палавога акту. Гэтая форма займае прамежкавае становішча паміж мастурбацыяй і сучаснымі палавымі зносінамі.

Першапачаткова петынг быў асабліва распаўсюджаны ў тых краінах, дзе праз маральныя патрабаванні і звычаі высока шанавалася цнатлівасць жанчыны. І наадварот, там, дзе грамадства памяркоўна ставілася да дашлюбнага палавога жыцця, петынг быў распаўсюджаны ў меншай ступені. Акрамя захавання цнатлівасці жанчыны да ўступлення ў шлюб, да петынгу звяртаюцца таксама ў мэтах засцярогі ад цяжарнасці, прафілактыкі венерычных захворванняў, для ўзбагачэння і разнастайнасці палавога жыцця, для ўзнаўлення палавой актыўнасці пры яе парушэнні (рэкрэацыйная функцыя).

Залежна ад жадання партнёраў петынг можа быць паверхневы, глыбокі або верхні (некінг). Некінг абмяжоўваецца ласкамі твару, шыі, галавы, грудзей, саскоў. Пры павярхоўным петынгу палюбоўнікі лашчаць адно аднаго, не здымаючы адзення. Глыбокі петынг: у гэтым выпадку палюбоўнікі лашчаць адно аднаго зусім голыя, любымі часткамі цела, часта з мэтаю дасягнуць аргазму. Звычайна аральны секс таксама адносяць да глыбокага петынгу.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, петынг не заўсёды бяспечны. Пры дотыку пенісам палавых губ ёсць імавернасць перадачы інфекцыі, а таксама траплення ў похву спермы і цяжарнасці.

Гл. таксама Фратэрызм

Літаратура

Спасылкі Падрабязней аб петынгу

Катэгорыя:Формы сексуальнай актыўнасці