Эрэ́кцыя (ад ) — павелічэнне аб’ёму і ацвярдзенне пеніса ў выніку напаўнення крывёю паражнін пясчэрыстых целаў; звычайна адбываецца пад уплывам імпульсаў, якія паступаюць пры сексуальным узбуджэнні ад нервовых клетак, размешчаных у паяснічным аддзеле спіннога мозгу. Для чалавека, у адрозненне ад жывёл, вялікае значэнне для эрэкцыі мае другая сігнальная сістэма, яна правакуе эрэкцыю без фізічнага ўздзеяння на эрагенныя зоны або дэманстрацыі ўзбуджальнага аб’екта, а толькі пры ўяўленні яго ў падсазнанні.
Эрэкцыя саскоў
Эрэкцыя саскоў можа ўзнікнуць у трох выпадках. Гэта можа паходзіць падчас кармлення грудзьмі; з’яўляецца следствам пачатковай стадыі палавой узрушанасці мужчыны ці жанчыны (як вынік дзеяння аксітацыну), а таксама адбываецца у адказ на астуджэнне цела як у мужчын, так і ў жанчын.
Цікавыя факты
У большасці відаў сысуноў (цюленяў, сабак, ваўкоў, насякомаедных, кажаноў, тыграў) пеніс мае косць унутры (бакулюм)МУЖСКОЙ ЧЛЕН — ОРГАН ХРУПКИЙ «Аргументы и факты» , якая служыць для аблягчэння ўвядзення ў похву.
Крыніцы
Спасылкі
Библия секса. — М.: Выд ЭКСМО-Прэс, 2001 medlux.ru MenOnly.Ru — Мужское здоровье
Катэгорыя:Фізіялогія рэпрадуктыўнай сістэмы мужчын Катэгорыя:Секс Катэгорыя:Пеніс