Ацтэ́кі (астэкі, наўа; ) — індзейскі народ. Іншыя назвы — тэночкі і мешыка. Сучасныя ацтэкі жывуць у Мексіцы. Агульная колькасць 1,2 млн чалавек (1992). Мова ацтэкская (наўатль). Вернікі — каталікі.

Гісторыя Гісторыя ацтэкаў, як і іншых народаў цэнтральнай Мексікі, да прыходу еўрапейцаў вядомая па іх паданнях, запісаных іспанскімі і індзейскімі храністамі (, , , , , , і інш.) ужо пасля канкісты.

Ацтэкі прыйшлі на Мексіканскае нагор’е з поўначы, з легендарнай краіны . Пасля доўгіх падарожжаў у 1325 годзе яны заснавалі горад Тэначтытлан. Спачатку знаходзіліся ў залежнасці ад суседніх дзяржаў. Былі на службе ў кіраўніка г. , заваёўваючы для таго суседнія землі. У 1428 годзе разам з воінамі гарадоў і Уэшацінка (Huexotzinco) разграмілі г. Аскапацалька. Утварылі кааліцыю з суседнімі народамі (г. Тэскока) і (г. ). Вялі войны з іншымі народамі , а таксама з на поўначы, уастэкамі і татанакамі на ўсходзе, сапатэкамі і міштэкамі на поўдні і на захадзе.

Асабліва паспяховым было кіраванне Мантэсумы I. Роля Тэначтытлана ў узрастала. Іншыя кіраўнікі працягвалі пашыраць межы ацтэкскіх валадарстваў. У некаторых выпадках на землях пераможаных народаў размяшчаліся калоніі ацтэкаў. Было створана палітычнае аб’яднанне, якое распрасціралася да берагоў Мексіканскага заліва на ўсходзе і Ціхага акіяна на захадзе. З 1503 года ацтэкамі кіраваў Мантэсума II; ён быў узяты ў палон іспанцамі і забіты ў час бітвы ў 1520.

Дзяржава

Ацтэкская імперыя, як і большасць еўрапейскіх імперый, была вельмі разнастайная этнічна; гэта была хутчэй адзіная сістэма збору даніны, чым адзіная сістэма кіравання. У гэтым кантэксце Арнольд Тойнбі праводзіць аналогію з Асірыйскай імперыяй.

Хоць гарады пад уладай ацтэкаў абкладаліся вялікай данінай, раскопкі паказваюць ўстойлівы рост дабрабыту простых людзей пасля падпарадкавання гэтых гарадоў. Гандаль вёўся нават з варожымі гарадамі. Адзіны народ, які атрымаў перамогу над ацтэкамі, —  — быў галоўным вытворцам медных сякер.

Асноўным кіраўніцкім укладам ацтэкаў стала сістэма камунікацый паміж заваяванымі гарадамі. У Месаамерыцы не было цяглавых жывёл і колавых транспартных сродкаў, і дарогі будаваліся для перамяшчэння пешшу. Звычайна будаўніцтва дарог было часткай даніны. За дарогамі пастаянна сачылі, так што нават жанчыны маглі падарожнічаць у адзіночку; вандроўнікі маглі адпачыць, паесці і нават акрыяць ў адмысловых добраўпарадкаваных для гэтага месцах, размешчаных кожныя 10—15 кіламетраў. Таксама па гэтых шляхах пастаянна курсіравалі ганцы (пайнані), якія трымалі ацтэкаў у курсе апошніх падзей.

Стварэнне імперыі ацтэкаў прывяло да аднаго з найбуйнейшых дэмаграфічных выбухаў: насельніцтва Месаамерыкі павялічылася з 10 да 15 мільёнаў чалавек.

Самага важнага чыноўніка ўрада Тэначтытлана еўрапейцы звычайна называюць ацтэкскім імператарам. З мовы наўатль тытул імператара Уэй Тлатаані () перакладаецца прыкладна як «Вялікі Аратар»: тлатоке (, «аратары») з’яўляліся арыстакратыяй, вышэйшым класам грамадства. Улада тлатаані расла з узвышэннем Тэначтытлана. К часу праўлення Ауіцотля тытул «тлатаані» ўжо можна лічыць аналагам імператарскага, але, як і ў Свяшчэннай Рымскай імперыі, ён не перадаваўся па спадчыне.

У сярэдзіне XV стагоддзя важную ролю ў імперыі іграў ( — «адважнае сэрца»). Ён мог стаць тлатаані, але палічыў за лепшае застацца ў ценю цыноўкі ягуара. Тлакаелель быў пляменнікам тлатаані і братам і Матэкусомы Ільуікаміны, насіў тытул «сіўакоатль» (чыўакоатль, у гонар багіні , эквівалент дарадцы); як напісана ў , «што загадваў Тлакаелель, ажыццяўлялася як мага хутчэй». Гэта быў жорсткі рэфарматар; ён стварыў новую структуру кіравання краінай, загадаў спаліць большасць ацтэкскіх кніг, сцвярджаючы, што ўсе яны хлуслівыя, і перапісаў гісторыю ацтэкаў. Акрамя таго, Тлакаелель рэфарміраваў рэлігію, паставіўшы племяннога бога Уіцылапочтлі на адзін узровень са старажытнымі багамі Тлалокам, Тэскатліпокай і Кецалькоатлем. Да яго ж подзвігаў адносяць (магчыма, перабольшваючы) ўвядзенне звычаю і ўсталяванне пастаянных чалавечых ахвярапрынашэнняў для таго, каб Сонца працягвала рухацца па небе. Гэтыя ўстанаўленні паслужылі скораму падзенню ацтэкскай імперыі ў часы Канкісты і паходу Картэса.

На момант Канкісты дзяржава ацтэкаў займала тэрыторыю ад Мексіканскага заліва да Ціхага акіяна, ад вусцяў рэк Бальсас і Панукода да зямель мая. З іншага боку, горад-дзяржава на поўначы даліны Пуэбла не падпарадкавалася ацтэкам.

Асновы гаспадаркі, віды рамёстваў Аснову існавання ацтэкаў складала прадуктыўнае паліўнае земляробства на чынампах, палосах зямлі даўжынёй некалькі дзясяткаў метраў і шырынёй да 10 м, якія ўваходзілі ў ваду канала. Яны ўкладваліся пластом травы, трыснягу і глею; пры неабходнасці ажыццяўляўся паліў. Чынампа доўга захоўвала ўрадлівасць, на ёй можна было атрымліваць ураджай некалькі разоў у год. Галоўнай культурай была кукуруза, вырошчвалі таксама шмат відаў фасолі, перцу і іншага, з тэхнічных культур — бавоўну. Разводзілі пчол, а таксама кашэніль на адным з відаў кактуса. Ацтэкі разводзілі індыкоў, гусей і качак, трымалі сабак.

Нягледзячы на вырашальную ролю ў гаспадарцы ацтэкаў прадуктыўнага земляробства, яны атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў навыкі збіральнікаў. Аб гэтым сведчыць, у прыватнасці, выкарыстанне магея (від агавы). Ствол служыў будаўнічым матэрыялам, калючкі — іголкамі, карані ішлі на ежу, з лісця рабілі дах, з вычышчаных валокнаў — тканіны і паперу, з соку выраблялі ласункі і хмельны напой. Іспанскі храніст , адзін з першых гісторыкаў заваявання Амерыкі, пералічыў у сваёй «Апалагетычнай гісторыі» больш за два дзясяткі спосабаў ужывання магея. У час штогадовых пералётаў птушак ацтэкі білі шмат качак, гусей і іншай птушынай дзічыны. У азёрах і пратоках лавілі рыбу.

Ацтэкскія рамеснікі па-майстэрску апрацоўвалі камень, ткалі, шылі адзежу, рабілі ўпрыгожванні, узводзілі будынкі, апрацоўвалі медзь, золата і серабро — як халодным каваннем, так і плаўленнем (яны ўмелі сплаўляць золата з меддзю). Вельмі шанаваліся складаныя галаўныя ўборы і плашчы з рознакаляровых пёраў. Ацтэкі таксама праславіліся вырабам мазаічных вырабаў, як ва ўпрыгожванні драўляных і каменных скульптур, так і ў архітэктуры. Пры вырабе керамічнага посуду ацтэкі, як і большасць іншых народаў Амерыкі, не карысталіся ганчарным колам. Свой посуд яны ўпрыгожвалі малюнкамі раслін, птушак і рыб.

Добра быў арганізаваны гандаль, караваны ў складзе гандляроў, носчыкаў і вартавых адпраўляліся далёка за межы ацтэкскіх уладанняў. Гандаль быў як менавы, так і пры дапамозе агульных эквівалентаў (зерняў какавы, кавалачкаў баваўняных тканін, медных сякерак або нажоў серпападобнай формы, люлечак з пёраў птушак з залатым пяском).

У жыцці ацтэкаў вялікае месца займала вайна, галоўнай мэтай якой быў захоп палонных для ахвярапрынашэнняў; таму палонных не абменьвалі і не вызвалялі. Асноўнай зброяй быў лук са стрэламі з наканечнікамі з каменя, косці або крэменю і абсідыяну. Ацтэкі выкарыстоўвалі таксама дзідакідальніцы і драўляныя мячы з рэжучымі абсідыянавымі ўкладышамі. Ахоўнай зброяй служыў плецены шчыт і — у знаці — панцыр з бавоўны і драўляны шлем. У прадстаўнікоў вышэйшай знаці панцыр мог быць зроблены з залатых пласцін.

Грамадскія структуры Ацтэкі практычна насялялі адзін горад і яго наваколлі, утвараючы горад-дзяржаву. Ніжняй адзінкай ацтэкскага грамадства звычайна лічаць «кальпуллі» (), суседскія абшчыны. Яны валодалі зямлёй, якую падавалі ў карыстанне мужчынам — галовам сямей. Зямля пераходзіла па спадчыне сыну, малодшаму брату або пляменніку па мужчынскай лініі. Зямля магла перадавацца ў арэнду іншаму чалавеку з абшчыны (кальпуллі), але не прадавалася і вярталася ў кальпуллі, калі яе не апрацоўвалі два гады або выраджалася мужчынская лінія яе ўладальнікаў. У абшчыны былі свабодныя землі, якія падаваліся па меры патрэбы. Частка супольных зямель апрацоўвалася разам. Ураджай з іх ішоў на выплату падаткаў і ўтрыманне галавы кальпуллі і больш высокіх службовых асоб.

Былі прыкметы распаду супольнага земляробства. Знатных людзей за службу сталі надзяляць землямі. Гэтыя землі даваліся ў пажыццёвае карыстанне і павінны былі пераходзіць пераемніку па пасадзе. Але такімі пераемнікамі часта станавіліся сыны, і землі ператвараліся ў спадчынныя. Праслаўленыя воіны атрымлівалі землі на тэрыторыі карэнных народаў, яны таксама пераходзілі ад бацькі да сына.

Галовы сямей складалі раду старэйшын абшчыны, узначальваў яе кальпуллек. Ён абіраўся радай, але, як правіла, з сыноў папярэдняга правадыра. Ён размяркоўваў землі, вырашаў спрэчкі, кіраваў грамадскімі сховішчамі. Абшчына мела і ваеннага правадыра, які навучаў моладзь і выконваў паліцэйскія функцыі. Ён жа ўзначальваў воінаў абшчыны пры баявых дзеяннях. У кожнага кальпуллі былі свае храмы і некаторыя грамадскія пабудовы. Яны размяшчаліся вакол плошчы, якая станавілася цэнтрам абшчыны. У ацтэкаў было 20 кальпуллі (абшчын). На племянной радзе кальпуллі быў прадстаўлены чалавекам, які зваўся аратарам. Паспяховыя войны і павелічэнне багаццяў прывялі да прыкметнага расслаення грамадства.

Ніжнюю ступень у ацтэкскім грамадстве займалі рабы. Імі станавіліся: даўжнікі; злачынцы; людзі, якія паступілі ў якасці даніны ад заваяваных народаў; тыя, хто прадаў або заклаў сябе ў рабства; дзеці, прададзеныя бацькамі. Гаспадар раба не меў права забіць яго і мог прадаць яго іншаму чалавеку толькі па іх (рабоў) згодзе. Раб мог заводзіць сям’ю і мець маёмасць. Ён мог атрымаць волю, вярнуўшы доўг ці грошы, заплачаныя калісьці за яго, і некаторымі іншымі спосабамі. Рабства не было спадчынным — дзеці рабоў станавіліся майекамі.

Майекі — вольныя ацтэкі, якія аказаліся па нейкіх прычынах па-за кальпуллі. Яны працавалі носчыкамі або апрацоўвалі атрыманую ад храмаў ці гаспадароў зямлю, за якую аддавалі частку ўраджая (вялікую). Яны не маглі пакідаць зямлю, на якую іх саджалі. У час вайны служылі ў апалчэнні.

Вялікую частку вольных ацтэкаў складалі земляробы. Яны плацілі падаткі, выконвалі ўсякага роду павіннасці. Сярод іх вылучаўся слой старэйшын, якія былі вызвалены ад падаткаў і не ўдзельнічалі ў прадукцыйнай працы. У яго ўваходзілі і праслаўленыя воіны, якія атрымлівалі зямлю ў пажыццёвае карыстанне. Адмысловыя праслойкі сярод вольных складалі рамеснікі і гандляры.

Ніжні слой знаці ўтваралі людзі, якія праславіліся ў войнах, пры выкананні службовых абавязкаў або адмысловай рэлігійнай стараннасцю. Яны вызваляліся ад некаторых падаткаў, мелі права насіць адзежу з тонкай бавоўны, упрыгожанні з золата і каштоўных камянёў, адмысловыя знакі, якія паказвалі на іх статус. Звычайна іх абіралі на адказныя пасады. Іх становішча не было спадчынным. Саслоўе жрацоў фарміравалася з малодшых дзяцей знаці. Сярод іх вылучалася некалькі ступеней. Найвышэйшымі іерархамі былі жрацы багоў Уітцылапочтлі і Тлалока. Яны былі дарадчыкамі вярхоўнага кіраўніка і членамі племянной рады.

Рада з 20 членаў вырашала звычайныя дзяржаўныя справы, аб’яўляла вайну і заключала мір, вырашала спрэчкі кальпуллі і паміж асобнымі асобамі з розных кальпуллі. Найважнейшыя пытанні, уключаючы выбары вярхоўнага кіраўніка, вырашаліся на вялікай радзе, куды ўваходзілі таксама грамадзянскія і ваенныя правадыры кальпуллі, ваенныя правадыры фратрый і некаторыя іншыя служачыя, а таксама самыя высокапастаўленыя жрацы.

20 кальпуллі складалі 4 фратрыі. Кожная фратрыя мела свае храмы, арсеналы са зброяй. На чале іх стаялі ваенныя правадыры, якія з’яўляліся дарадчыкамі вярхоўнага кіраўніка. Вярхоўны кіраўнік ацтэкаў зваўся «тлакатекутлі» (правадыр мужчын). Яго становішча падкрэслівалася адмысловай адзежай і пышнасцю ўпрыгожанняў, формай зносін з ім навакольных, спосабам перамяшчэння (яго пераносілі на насілках) і некаторымі іншымі спосабамі. У яго распараджэнні было збіранне падаткаў, прыём паслоў, правядзенне прыёмаў у гонар паслоў і знаці. Ён з’яўляўся ваенным правадыром канфедэрацыі. Асабліва ўзрос ўплыў вярхоўных кіраўнікоў у гады, якія папярэднічалі з’яўленню іспанцаў. У тлакатекутлі быў суправіцель; ён прымаў і размяркоўваў даніну, старшынстваваў на племянной радзе, у час войн кіраваў ацтэкскімі войскамі.