Дзвінаса́, Сытніца (у верхнім цячэнні) — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 614 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.

Асноўныя прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка, Дзвонка, Грамніца, Бараўлянка. На рацэ: Плешчаніцкае вадасховішча.

Пачынаецца каля вёскі Задворнікі Лагойскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, вусце каля вёскі Стахі Вілейскага раёна. Даліна амаль не выражана. Пойма двухбаковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов)

Катэгорыя:Прытокі Віліі Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна