Нікола Лукіч (; нар. , ) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выступаў за розныя клубы ў Сербіі, дзе найбольш паспяховым быў перыяд у «Металацы».

У жніўні 2014 года перайшоў у футбольны клуб «Мінск»"Минск" подписал сербского полузащитника Лукича. У складзе сталічнай каманды адразу замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, стаў адным з найлепшых яе ігракоў у другой палове сезона 2014.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»Футбол. Никола Лукич продлил контракт с "Минском". У матчы першага тура чэмпіянату Беларусі 2015 супраць «Нафтана» (0:0), атрымаў цяжкую траўму на сёмай хвіліне сустрэчы. Вярнуўся на поле ў ліпені і зноў стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам каманды.

У студзені 2016 года стала вядома, што Лукіч пакіне «Мінск»Никола Лукич покинет "Минск". У лютым далучыўся да славацкага клуба «Земплін», які незадоўга да таго папоўніў іншы футбаліст мінчан Аляксандр СвярчынскіЭкс-полузащитник "Минска" снова может стать одноклубником Сверчинского. У жніўні 2016 года перайшоў у «Вождавац», дзе замацаваўся ў аснове.

У снежні 2016 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы двухгадовы кантракт з мінскім «Дынама»Минское "Динамо" подписало 2-летний контракт с сербским полузащитником Лукичем. У першай палове сезона 2017 трывала гуляў за дынамаўцаў, аднак у жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У пачатку 2018 года быў выведзены з асноўнай каманды і трэніраваўся з дублем, за ўвесь сезон 2018 правёў толькі тры матчы ў чэмпіянаце дублёраў.

У пачатку 2019 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Злацібар» з ЧаеціныЗлатибор од лета са Звездом, Партизаном..., аднак згуляў за яго ўсяго ў трох матчах і неўзабаве пакінуў каманду.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Мінска»

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Земун Катэгорыя:Ігракі ФК Срэм Якава Катэгорыя:Ігракі ФК Металац Горні Міланавац Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Ніш Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Земплін Міхалаўцы Катэгорыя:Ігракі ФК Вождавац Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Злацібар Чаеціна