Аляксандр Пазняк (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у роднай Лідзе, але першым прафесійным клубам стаў гродзенскі «Нёман», за дубль якога пачаў гуляць з 2011 года. На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а ў сезоне 2013 ужо пачаў трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе.
У красавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», якая гуляла ў Першай лізе. У складзе лідскага клуба трывала гуляў у аснове, правёў 13 поўных матчаў. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Нёман».
Пасля вяртання некаторы час гуляў за дубль, а 14 верасня 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра», адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пазней стаў трывала трапляць у стартавы склад як цэнтральны, а часам левы абаронца. Сезон 2015 пачаў ужо ў якасці жалезнага іграка асновы.
У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам». У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр», і ў выніку ў лютым 2017 года падпісаў кантракт з гэтым клубам. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе салігорцаў, але пазней стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.
У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі». У гарадзейскай камандзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск.
У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае салігорскі клуб і можна вярнуцца ў «Нёман». У лютым 2019 года пасля прагляду падпісаў двухгадовы кантракт з гродзенскім клубам. Аднак, згуляў за асноўную каманду гродзенцаў толькі ў двух матчах, астатні час выступаў за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Нёман» і неўзабаве зноў стаў іграком «Гарадзеі», падпісаўшы кантракт на 1,5 года. У складзе «Гарадзеі» стаў асноўным абаронцам.
У лютым 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кызыл-Жары», але не падышоў і неўзабаве падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама». На полі ў складзе брэсцкай каманды з’яўляўся рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года пакінуў «Дынама» і неўзабаве далучыўся да паўночнамакедонскіх «Работнічкаў», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком сталічнага клуба. Замацаваўся ў якасці асноўнага абаронца каманды. У чэрвені 2022 года пакінуў «Мінск» і неўзабаве падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахцёрам».
У студзені 2023 года перайшоў у мінскае «Дынама», аднак ужо ў лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду краснадарскай «Кубані» з другога расійскага дывізіёна. Пакінуў «Кубань» у чэрвені 2023 года, а ў ліпені далучыўся да дынамаўцаў. У жніўні 2023 года па ўзаемнай згодзе пакінуў сталічны клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах, і стаў іграком брэсцкага «Дынама». У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб.
У студзені 2024 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала».
Міжнародная кар’ера У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе з’яўляўся асноўным левым абаронцам.
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Нёман 9 1 2012 дубль Нёман 26 1 2013 дубль Нёман 29 1 2014 (1) Д2 Ліда 13 0 2014 (2) Д1 Нёман 10 0 2015 Д1 Нёман 23 0 2016 Д1 Нёман 27 0 2017 Д1 Шахцёр 10 0 2018 Д1 Гарадзея 26 1 2019 (1) Д1 Нёман 2 0 2019 (2) Д1 Гарадзея 6 0 2020 Д1 Гарадзея 24 1 2021 (1) Д1 Дынама (Брэст) 3 0 2021/22 (1) Д1 Работнічкі 17 0 2022 (1) Д1 Мінск 12 0 2022 (2) Д1 Шахцёр 11 0 2022/23 (2) Д2 Кубань 6 0 2023 (сяр.) Д1 Дынама (Мінск) 0 0 2023 (2) Д1 Дынама (Брэст) 11 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Работнічкі Скоп’е Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар (2018) Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск