Дзмітрый Дудар (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай ДЮСШ Белкард і мінскага РДВАР, з 2008 года пачаў гуляць за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, з-за якой не гуляў на працягу паловы года. Пасля аднаўлення ад траўмы з сярэдзіны 2011 года выступаў за гродзенскі «Белкард», у сезоне 2012 стаў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сезоне 2013 быў іграком светлагорскага «Хіміка» ў Першай лізе.

У сакавіку 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе стаў другім брамнікам пасля Канстанціна Рудзянка. Сезон 2015 пачаў у якасці дублёра Валерыя Фамічова, але пасля яго зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам.

У студзені 2016 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і перайшоў у «Слуцк», дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2017 чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым.

У снежні 2017 года, пакінуўшы «Слуцк», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомелем». У складзе «Гомеля» стаў асноўным брамнікам, выцесніўшы Алега Кавалёва. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019. Аднак, у сезоне 2019 выступаў пераважна за дубль, згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскі клуб.

Неўзабаве пасля сыхода з гомельскай каманды стаў іграком гродзенскага «Нёмана», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2021 года на год падоўжыў кантракт з «Нёманам». У сезоне 2021 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Курганскім і Артурам Маліеўскім.

У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам каманды. У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Тарпеда-БелАЗ» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды, толькі ў жніўні вярнуўся ў склад, аднак не выхадзіў на поле, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб.

У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры. У ліпені 2024 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама».

Міжнародная кар’ера У маі 2010 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20) на міжнародным турніры ў Партугаліі.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2008 дубль Дынама (Мінск) 2 −0 2009 дубль Дынама (Мінск) 16 −11 2010 дубль Дынама (Мінск) 13 −4 2011 (2) Д2 Белкард 11 −21 2012 Д3 Белкард 34 −45 2013 Д2 Хімік 21 −18 2014 Д1 Дынама (Брэст) 4 −8 2015 Д1 Дынама (Брэст) 18 −33 2016 (1) Д1 Граніт 14 −14 2016 (2) Д1 Слуцк 14 −11 2017 Д1 Слуцк 15 −17 2018 Д1 Гомель 22 −29 2019 (1) Д1 Гомель 1 −3 2019 (2) Д1 Нёман 14 −16 2020 Д1 Нёман 19 −17 2021 Д1 Нёман 9 −12 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 26 −23 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 0 0

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белкард Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ