«Пралескі» — ілюстраваны часопіс для дзяцей у Заходняй Беларусі. Выдаваўся ў лістападзе 1934 — жніўні 1939 гг. у Вільні на беларускай мове штомесяц. Першы рэдактар Зоська Верас, выдавец Станіслаў Глякоўскі. Меў на мэце пашырыць асвету на роднай мове, садзейнічаць росту нацыянальнай свядомасці маладога пакалення, маральна-этычнаму выхаванню. Асвятляў падзеі грамадскага жыцця ў Заходняй Беларусі, пытанні беларускай гісторыі. Друкаваў творы беларускіх класікаў, а таксама заходне-беларускіх аўтараў М. Машары, М. Васілька, А. Мілюця, Я. Пачопкі, І. Ялаўца. Выйшла 29 нумароў.

Гл. таксама Пралеска (1991)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Заходняй Беларусі Катэгорыя:1934 год у Вільні