Шылуце (, , ранейшая назвы — Гейдэкруг, , у традыцыі Рэчы Паспалітай — Шылакарчма́, ) — горад на захадзе Літвы, каля мяжы з Расіяй (Калінінградская вобласць) і Куршскага заліва. Адміністрацыйны цэнтр Шылуцкага раёна Клайпедскага павета. Шылуце адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва.
Гісторыя Шылакарчма была заснавана ў 1511 годзе на дарозе паміж Клайпедай і Тыльжай на землях Усходняй Прусіі. Спачатку гэта было месца, дзе адпачывалі вандроўнікі на дарозе паміж гэтымі гарадамі (адсюль і пайшла назва горада). У 1550 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл, а паселішча пачало інтэнсіўна развівацца. На працягу 500 гадоў месца было вядома сваім рыбным гандлем.
У выніку Мемельскага паўстання 1923 года тэрыторыя ў складзе Літвы, з 1939 года ў складзе Германіі. У часы Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся буйны лагер для ваеннапалонных.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Дональдас Кайрыс (нар. 1977) — літоўскі баскетбаліст, трэнер.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі