Лаздзе́я, таксама Лаздзіяй () — горад у Аліцкім павеце Літвы, на рацэ Кірсна. Адміністрацыйны цэнтр Лаздзейскага раёна. Размешчаны на поўдні краіны, за 52 км ад Аліты, за 7 км ад мяжы з Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Этымалогія назвы Назва горада паходзіць ад рэчкі Лязда (цяпер Райшупіс).
Гісторыя Першае пісьмовае згадванне пра Лаздзею датуецца 1532 годам; гаспадарскі двор, цэнтр староства Троцкага павета. У 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 года ў Лаздзеі збудавалі драўляны касцёл, пры якім з 1571 года дзейнічала парафіяльная школа.
17 мая 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лаздзеі Магдэбургскае праваАляксей Шаланда. Радавод і герб зямян Гродзенскага павета Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ—ХVIII ст. // «Герольд Litherland» № 1 (1). — Гродна, 2001. і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Герцагстве Верашаўскім, з 1815 года — у Царстве Польскім пад уладай Расійскай імперыі. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадах цярпела ад пажараў.
З 1918 года — у складзе Літвы, з 1940 года — у Літоўскай ССР.
11 ліпеня 1994 года згодна з указам літоўскага прэзідэнта гарадскі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.
Насельніцтва
Славутасці Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1894—1895) Могілкі: старыя каталіцкія, евангеліцкія
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Łoździeje // S. 763—764 Лоздзее //
Спасылкі
Лаздзея на Radzima.org
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1561 годзе