Яно́ва (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.

Гісторыя Пад 1577 годам сяло Янова пазначана ў вопісе дакументаў Віленскага цэнтральнага архіва.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Велікалуцкага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва 99 жыхароў (1959) 23 двары, 72 жыхары (1998) 31 гаспадарка, 60 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Велікалуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна