thumb|250 px|Штэкер SCART

SCART ( — «Аб'яднанне вытворцаў радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў») — еўрапейскі стандарт для далучэння мультымедыйных прылад, такіх як тэлевізар, відэамагнітафон, DVD-прайгравальнік. Іншыя назвы: Peritel, еўрараздым, Euro-AV.

Ужыванне SCART уніфікуе злучэнне разнастайных прылад, ён аб'ядноўвае ўсе патрэбныя сігналы ў адным шматкантактным штэкеры. У цяперашні час (пачатак 2014 года) прыкладна 2/3 тэлевізараў абсталяваны як мінімум адным раздымам SCART. Праз SCART магчыма перадача аналагавых і лічбавых каманд. Напрыклад, калі ўключыць відэамагнітафон, то аўтаматычна ўключыцца і тэлевізар. Пратакол кіравання відэатэхнікай CEC, які перадаецца праз раздым SCART, дазволіў спрасціць наладжванне рознай тэхнікі праз адзін пульт. Напрыклад, з пульта тэлевізара, можна запраграмаваць відэамагнітафон на запіс у патрэбны час перадачы са спадарожнікавага ці кабельнага лічбавага прыёмніка.

Стандарт не дазваляе далучыць штэкер памылкова. Невялікім абмежаваннем з'яўляецца тое, што патрэбна ўжыць фізічную сілу для злучэння ці адлучэння гнязда і штэкера.

Распрацоўка Да з'яўлення стандарта SCART ужывалася вялікая колькасць разнастайных раздымаў, што часта ўскладняла злучэнне прылад, створаных разнастайнымі фірмамі. Адрозненні меліся як у фізічным выкананні раздымаў, так і ў спецыфікацыях сігналаў.

У 1978 годзе ў Францыі быў распрацаваны стандарт SCART. З 1981 году ў Францыі было забаронена прадаваць тэлевізары, не абсталяваныя раздымам SCART. Ужо з 1984 году SCART стаў стандартам у еўрапейскіх краінах.

Схема thumb|300px|Распіноўка SCART (гняздо) Pin ПрызначэннеУзровень (размах) сігналуУваходнае (выходнае) супраціўленнеАдпаведнасць колерам раздыма RCA, раздым1 Выхад правага гукавага каналу0.2~2В (0.5В эф.)<1кОм Зялёны2 Уваход правага гукавага каналу0.2~2В (0.5В эф.)>10кОм Чырвоны3 Выхад левага гукавага каналу (ці мона)0.2~2В (0.5В эф.) <1кОм Чорны4 Агульная «зямля» для гукавых каналаў 5 «Зямля» для сіняга сігналу 6 Уваход левага гукавага каналу (ці мона)0.2~2В (0.5В эф.) >10кОм Белы 7 Уваход сіняга сігналу BРазмах 0.7В 75Ом 8 U перакл. AV-TV(16:9)0~2В (лаг"0")→TV 9.5~12В (лаг"1")→AV уваход: >10кОм выхад: <1кОм 9 «Зямля» для зялёнага сігналу 10 Сінхрасігнал (Data 2) 11 Уваход зялёнага сігналу GРазмах 0.7В75Ом 12 Data2 I2C 13 «Зямля» для чырвонага сігналу / Агульны C-каналу S-Video 14 Data/Clock I2C, агульны 15 Уваход/выхад чырвонага сігнулу R / C-канал S-VideoРазмах 0.7В75Ом 16 U перакл. TV-RGB (FastSwitch) 1~3В (лаг"1")→RGB 0~0.4В (лаг"0")→TV75Ом17 Video, агульны / Агульны Y-каналу S-Video 18 U перакл., агульны для кантакта 16 19 Выхад кампазітнага відэасігналу / Выхад Y-каналу S-VideoРазмах 0.7В75ОмСіні20 Уваход кампазітнага відэасігналу / Уваход Y-каналу S-VideoРазмах 0.7В75ОмЖоўты21Зазямленне корпусу

Гл. таксама RCA-раздым (AV-раздым) Кампанентны раздым (YPbPr-раздым) Раздым S-Video HDMI-раздым

Спасылкі Апісанне раздыма SCART Артыкул «SCART» на сайце iXBT Апісанне SCART, падрабязная распіноўка, схемы перахаднікоў

Катэгорыя:Кабельныя раздымы