Васіль Апанасавіч Равяка () — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, .
Біяграфія Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць — навуковец-заатэхнік); Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).
Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгасу «Заазер’е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ.
З 1995 года — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёнаХорошего много не бывает // Российская газета. — 2006, 14 декабря..
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, член пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Памёр 1 ліпеня 2024 года на 76-м годзе жыцця.
Узнагароды Медаль Героя Беларусі (2006) — за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь; Ордэн «Знак Пашаны»; Медаль «За працоўныя заслугі»; Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»; Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (20 ліпеня 1998) — за шматгадовую і плённую працу ў сельскай гаспадарцы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння; Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Заслугі Ганаровы грамадзянін горада Хойнікі (2008); Імя В. А. Равякі на Алеі ганаровых грамадзян Хойніцкага раёна ў Хойніках (Гомельская вобласць); Адна з экспазіцый у музеі баявой і працоўнай славы Рэчыцкага аграрнага каледжа прысвечана В. А. Равяку, які скончыў гэту навучальную ўстанову.
Крыніцы
Спасылкі 75-летие сегодня отмечает наш земляк, Герой Беларуси, заслуженный работник сельского хозяйства Василий Ревяко
Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродзенскага раёна Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь