Віта́ль Ільі́ч Крамко́ (1 студзеня 1941, д. Беражна, Карэліцкі раён — 3 красавіка 2009) — старшыня СПК «Акцябр-Гродна» Гродзенскага раёна, Герой Беларусі.
У 17 гадоў пачаў працу рабочым на Карэліцкім вапнавым заводзе. Праз дзевяць гадоў скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум, а ў 1978 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці навуковы аграном.
З верасня 1984 года — старшыня калгаса «Акцябр» Гродзенскага раёна (з ліпеня 2003 года калгас пераназваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Акцябр-Гродна»).
У 2004 годзе прызнаны мецэнатам Гродзенскай вобласці, дзякуючы падтрымцы, якую ён аказвае развіццю культуры i мастацтва.
Памяць У маі 2010 года ў цэнтры в. Квасоўка пастаўлены помнік Віталю КрамкоГазета Гродненская правда, новости в Гродно :: Главное :: В Квасовке открыли памятник Герою Беларуси Виталию Ильичу Кремко. З лістапада 2010 года, па рашэнні Сходу ўпаўнаважаных, СПК «Акцябр-Гродна» пераназваны ў Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя В. І. КРАМКОПрамысловы часопіс «Знак Якасці» .
Узнагароды і званні медаль «За доблесную працу» (1970) два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1981) ордэн Леніна (1987) Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1996) Герой Беларусі (30 чэрвеня 2001)
Спасылкі Віталь Крамко: «Хачу, каб сыны працягнулі справу»
Катэгорыя:Героі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні калгасаў