Уладзімір Пятровіч Емяльянчык (, в. Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна — , ) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987), дацэнт.
Біяграфія Скончыў у 1980 годзе БДУ. Працаваў у Мінскім інстытуце культуры. У 1991—2003 гадах у Інстытуце гісторыі АН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. Адначасна выкладаў у БДУ і Беларускім гуманітарным ліцэі.
Даследаваў палітычную і ваенную гісторыю Беларусі XVIII стагоддзя, дачыненні Беларусі з Польшчай і Расіяй.
Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994) і «Гісторыі Беларусі» (т. 3, 2004).
Бібліяграфія «Нарадзіўся я ліцвінам…»: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994 (у сааўтарстве з Я. Юхо). Дыверсійныя рэйды ў паўстанні 1794 года на Беларусі // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1994. № 2. Паланез для касінераў: (3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі на Беларусі). Мінск, 1994. Да пытання аб паходжанні Ратамскіх — продкаў Тадэвуша Касцюшкі па маці // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, эдабыткі. Мінск, 2002. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. Tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współudzialie Uładzimira Jamialjanczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага