Мікалай Геранім Сяняўскі ( — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі (1668—1674) і маршалак надворны каронны (1674—1680), ваявода валынскі (1680—1683), гетман польны каронны з 1683.

Трымаў Львоўскае (з 1679), Радамскае, Рагатынскае і Пясечынскай староствы. Граф «на Шклове і Мышы».

Біяграфія З магнацкага роду Сяняўскіх герба «Ляліва», сын Адама Гераніма і Вікторыі Альжбеты з Патоцкіх.

У 1663 атрымаў пасаду ротмістра, у 1666 стражніка вялікага кароннага, пасля 1667 палкоўнік. У 1676 быў маршалкам сойму.

За права валодаць мястэчкам Мыш і вёскай Баранавічы судзіўся з езуіцкім калегіумам у Мышы. У 1683 захапіў Мыш і навакольныя вёскі.

Ваяваў за Яна Казіміра з казакамі і татарамі. Супраціўнік рокашу Любамірскага. Удзельнічаў у кампаніях Яна Сабескага (Падгайцы, Хоцім). У 1673—1674 праводзіў самастойныя аперацыі на Падоллі і Малдове. Удзельнічаў у кампаніі пад Венай 1683. Праз паноўную там заразу памёр неўзабаве пасля перамогі.

З маёнткаў выстаўляў у войска 3 конныя харугвы і драгунскі полк, на чале якіх ваяваў з казакамі, крымскімі татарамі і туркамі.

У шлюбе з Цэцыліяй Марыяй Радзівіл меў сына Адама Мікалая і дачок Яну і Тэафілію.

Літаратура

Спасылкі

Мікалай Геранім Катэгорыя:Маршалкі надворныя каронныя Катэгорыя:Гетманы польныя каронныя Катэгорыя:Харунжыя вялікія каронныя Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы валынскія Катэгорыя:Старосты львоўскія Катэгорыя:Старосты радамскія Катэгорыя:Старосты рагатынскія Катэгорыя:Старосты пясечынскія Катэгорыя:Палкоўнікі Рэчы Паспалітай