Юзаф Казімір КасакоўскіТаксама Язэп Казімір Касакоўскі — Крыніца: Алег Дзярновіч. Плач па Вялікім Княстве // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мн.: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII) (; , Шылы, Ковенскі павет, цяпер Ёнаўскі раён, Каўнаскі павет, Літва — , , цяпер Польшча) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі літоўскі (з 1775), тытулярны біскуп цыненскі і біскуп-суфраган троцкі (1775—1781), біскуп інфлянцкі (з 1781).

Сям'я З шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон», сын Дамініка і Марыяны з Забелаў. Меў братоў: гетмана Шымана, кашталяна Антонія і ваяводу Міхала.

Дзейнасць Скончыў Ковенскі езуіцкі калегіум. Падчашы ковенскі ад 1758, потым суддзя земскі, пасол на сойм. У 1761 высвечаны на святара, навучаўся ў Віленскай акадэміі, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі, і Варшаве. Выконваў абавязкі пробашча ў Воўпе і каноніка ў Вільні. Ад 1764 кусташ віленскі. Прыхільна ставіўся да Барскай канфедэрацыі, для яй падтрымкіразам з братам Шыманам спрабаў стварыць Генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага, за што яго ўзялі пад арышт расійскія ўлады.

13 сакавіка 1775 прызначаны тытулярным біскупам Цыну з абавязкамі біскупа-суфрагана троцкага Віленскай дыяцэзіі, адначасна — пісар вялікі літоўскі. Варагаваў з Антоніем Тызенгаўзам, пасля адстаўкі якога перавёў шмат рамеснікаў з Гродна ў свае маёнткі. 17 верасня 1781 прызначаны інфлянцкім біскупам, быў таксама адміністратарам Курляндскай дыяцэзіі. У 1783 інфлянцкая дыяцэзія на кароткі час увайшла ў склад Магілёўскай архідыяцэзіі.

У 1778 годзе атрымаў Ордэн святога Станіслава, а ў 1781 годзе — Ордэн Белага Арла.

Для ўласнага ўзбагачэння шмат займаўся фінансавымі махінацыямі і ашуканствам. Быў прыхільнікам прарасійскай партыі, у 1787 пачаў атрымліваць сталую пенсію з расійскае пасольства, быў пратэжэ пасла Ота Магнуса фон Штакельберга, з яго намінацыі засядаў у 1782—1786 у Пастаянным Савеце (у 1784—1786 старшыня дэпартамента справядлівасці). Удзельнічаў у працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792. 19 снежня 1791 прызначаны біскупам-каад'ютарам віленскім.

thumb|Ю. К. Касакоўскі. Невядомы мастак, пасля 1780

Супрацьстаяў Канстытуцыі 3 мая, разам з братам Шыманам узначальваў Таргавіцкую канфедэрацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім. З дапамогай расійскіх войскаў фактычна атрымаў уладу на Літве, якую намагаўся далучыць да Расіі. Для адарвання Вялікага Княства ад Кароны спрыяў утварэнню асобных дзяржаўных камісіяў ВКЛ, якімі фактычна кіраваў.

Падчас паўстання на чале з Касцюшкам 22 красавіка 1794 яго маёнтак канфіскаваў паўстанцкі ўрадKronika powstań polskich 1794—1944. — Warszawa: Wydawnictwo Kronika, 1994. ISBN 83-86079-02-9. — S. 30., а самога яго неўзабаве асудзілі і павесілі ў Варшаве як здрадніка.

Творчасць Займаўся літаратурнай творчасцю. У 1786 надрукаваў два раманы Ксёндз Плябан (), у якім паказаў найдасканальнейшую парафію эпохі Асветніцтва, і «Паніч гаспадар» (). У 1787 напісаў раман «Абывацель» (), а ў 1791 — Czarownica (Чараўніца). Перакладаў з французскай мовы, аўтар мемуараў.

Літаратура

Спасылкі Józef Kazimierz Korwin-Kossakowski z Kossaków h. Ślepowron

Юзаф Катэгорыя:Пісары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Біскупы інфлянцкія Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Барскія канфедэраты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Таргавіцкія канфедэраты Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Паўстанне 1794 года Катэгорыя:Павешаныя Катэгорыя:Суддзі земскія ковенскія Катэгорыя:Падчашыі ковенскія Катэгорыя:Пакараныя смерцю пісьменнікі Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Кусташы Віленскага кафедральнага капітула