Леў Ільіч Мечнікаў (, Санкт-Пецярбург — ) — расійскі географ і сацыёлаг. Брат І. І. Мечнікава. Адзін з аўтараў працы «Землеапісанне для народу» (Жэнева, 1868). У 1874—1876 гг. чытаў лекцыі ў Такійскім універсітэце і вывучаў Японію. З 1876 года быў памочнікам Э. Рэклю па стварэнні працы «Усеагульная геаграфія. Зямля і людзі». У 1881 годзе апублікаваў даследаванне пра Японію, у 1889 — працу «Цывілізацыя і вялікія гістарычныя рэкі» (абодва на французскай мове), дзе выказаў тэорыю развіцця цывілізацый пад уплывам спрыяльных прыродных фактараў.
Літаратура
Катэгорыя:Географы Катэгорыя:Географы Швейцарыі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Анархісты Швейцарыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Італіі Катэгорыя:Публіцысты Італіі Катэгорыя:Географы XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускія пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Геапалітыкі Расіі