— адзін са старажытных гарадоў Японіі, быў заснаваны ў 1192 годзе. Размешчаны ў прэфектуры Канагава, на востраве Хонсю.

Горад з трох бакоў атачаюць лясістыя горы, а з поўдня выходзіць на заліў Сагамі. Клімат Камакуры мяккі. Гэта ідэальны зімовы і летні курорт.

Гісторыя Заснавальнікам Камакуры з'яўляецца Мінамота но Ёрытома. У 1180 годзе ён прывёў у Камакуру свае войскі і зрабіў яе сваёй рэзідэнцыяй: акружаная горамі і морам, Камакура ўяўляла натуральную крэпасць, якая лёгка абаранялася ад ворагаў. Тут абгрунтавалася бакуфу — урад, які падпарадкоўваўся сёгуну. Пасля падзення Камакурскага сёгуната, які праіснаваў з 1185-га па 1333 гады, колішняя сталіца прыйшла ў запусценне і ператварылася ў звычайную вёску, і толькі ў эпоху Мэйдзі пачалося яе новае жыццё, пасля таго як яна стала прыцягваць мастакоў і пісьменнікаў.

У культуры Камакура — месца дзеяння мангі і анімэ «Эльфійская песня».

Гарады-пабрацімы Ніца, Францыя (1966) Хагі, Японія (1979) Уэда, Японія (1979) Асікага, Японія (1982) Дуньхуан, Кітай (1998)

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады прэфектуры Канагава Катэгорыя:Сёгунат Камакура