Мугаджары — горы ў Казахстане, паўднёвы працяг Урала. Даўжыня з поўначы на поўдзень 200 кіламетраў. Вышыня да 657 метраў (гара Вялікі Бактыбай). Пачынаюцца на поўначы як вузкі горны краж, што падзяляецца на 2 амаль паралельныя хрыбты, паміж якімі размяшчаецца слабахвалістая Алабанская катлавіна шырынёй 15-20 км. Хрыбты ў некаторых месцах злучаюцца невялікімі кражамі. Паўднёвая частка Заходняга хрыбта найбольш высокая, моцна расчлянёная. Усходны хрыбет — ланцуг згладжаных сопак, расчлянёных прытокамі ракі Іргіз. Складзены з кварцытаў, гранітаў, пясчанікаў. Радовішчы хрому, медзі, фасфарытаў.

Дзярнова-злакавыя, злакава-палыновыя сэпы і паўпустыні.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Горы Казахстана Катэгорыя:Акцюбінская вобласць Катэгорыя:Уральскія горы