Архенціна () — прэснаводнае возера, размешчанае ў патагонскай правінцыі Санта-Крус, Аргенціна. Гэта найбуйнейшае возера ў Аргенціне, плошча яго паверхні — 1415 км²Principales lagos de la república Argentina, Instituto Geográfico Nacional (IGN) (максімальная шырыня: 20 км). Сярэдняя глыбіня возера 150 м, максімальная — 500 м. Адкрыта ў лістападзе 1782 братамі Антоніа і Франсіска В'едма. Возера размешчана ў нацыянальным парку Лос-Гласьярэс, у якім размешчана вялікая колькасць ледавікоў, сярод якіх найбольш вядомы ледавік Перыта-Марэна. Возера сілкуецца адталай ледавіковай вадой, якая паступае ад некалькіх рэк; вада з возера В'едма паступае праз раку Ла-Леона і мноства горных ручаёў. Плошча вадазбору складае больш за 17 000 км².
Спасылкі Возера Архенціна на сайце Міжнароднага камітэта па экалогіі азёр Возера Архенціна на вэб-сайце ўрада Санта-Крус (на іспанскай)
Катэгорыя:Азёры Аргенціны Катэгорыя:Санта-Крус (правінцыя) Катэгорыя:Басейн Атлантычнага акіяна ў Паўднёвай Амерыцы