Экіма́нь 1 (, ) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Экіманскага сельсавета. Размашчана на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна, на аўтадарозе Полацк-Дзісна. За 3 кіламетры ад горада і чыгуначнай станцыі Полацк, 108 кіламетраў ад Віцебска.

Насельніцтва 490 жыхароў, 245 двароў (2003)

Гісторыя Упершыню Экімань згадваецца ў XVI ст. у Полацкай рэвізіі:

Паводле звестак з «Рэвізіі» (1552) у Экіманскім пасадзе Полацка было 269 мяшчанскіх двароў. З пяці гарадскіх пасад ён быў другім па колькасці двароў пасля Вялікага (уласна Полацка). Гэтыя землі знаходзіліся ва ўладанні манастыра Іаана Прадцечы, размешчанага на тэрыторыі пасаду Востраў.

У 1582 па загаду караля і вялікага князя Стэфана Баторыя мястэчка Экімань перайшло да Полацкага езуіцкага калегіума. У 1600 езуіты заснавалі тут парафіяльную школу. У 1633, 1682 і 1750 гг. пасля пажараў у Полацку адтуль у Экімань часова пераводзіліся езуіцкія публічныя школыGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

Экімань неаднаразова цярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У выніку Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) насельніцтва мястэчка зменшылася на 90 %.

У XVIII ст. Экімань працягвала знаходзіцца ва ўладанні езуітаў. Тут існаваў драўляны касцёл без плябаніі, царква і заезны дом з памяшканнямі і цагляным сутарэннем і свірнамі. У 1728 езуіты збудавалі цагельню, якая ў сярэдзіне стагоддзя забяспечвала цэглай будаўніцтва мураваных карпусоў Полацкага калегіума. У мястэчку таксама дзейнічаў езуіцкі бровар. Па ліквідацыі ордэна (1773) Экімань перайшла да Баляслава Біспінга (), маршалка старадубскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Экімань апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1848 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Беліковічаў, пазней Мальчэўскіх, і лічылася адным з цэнтраў ганчарства. У гэты час тут дзейнічала паромная пераправа, існавалі млын, бровар, школа пры царкве.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Экімань увайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Экімань вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета.

Інфраструктура Базавая школа Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Каля вёскі курганны могільнік крывічоў (2-я палова 10 стагоддзя — 1-я палова 11 стагоддзя)

Літаратура

Ekimań // S. 324. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Экіманскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства