Шэ́пельна, Крашуты — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрыса, каля вёскі Крашуты, за 32 кіламетры на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні возера 0,2 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 250 метраў, даўжыня берагавой лініі 2,55 км. Плошча вадазбору 1,75 км². Катлавіна значна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—8 метраў. Выцякае ручай у раку Дрыса.

Літаратура  — С. 32.  — С. 409.

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы