Міхаіл Іванавіч Жыркевіч (, Залесавічы, , Магілёўская вобласць — ) — беларускі мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі БССР, аўтар шматлікіх падручнікаў па беларускай мове.
Біяграфія З сялянскай сям'і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з польскімі акупантамі. Дэмбілізаваўся ў 1921 г., працаваў у пачатковых школах на Крычаўшчыне. Скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў 2-й сярэдняй Магілёўскай школе, з 1929 г. — у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, дзе вёў праграмныя курсы сучаснай беларускай мовы і літаратуры і методыкі яе выкладання. З 1943 г. быў прызначаны старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Беларускім дзяржуніверсітэце.
У 1944 г. ён абараніў дысертацыю на тэму: «Да методыкі падручніка па беларускай мове» і атрымаў вучоную ступень кандыдата педагагічных навук, у наступным годзе быў зацверджаны дацэнтам.
Міхаіл Жыркевіч вядомы перш за ўсё як аўтар і суаўтар падручнікаў па беларускай мове для сярэдніх школ.
Выступаў у друку з артыкуламі пра удасканаленне беларускага правапісу, выкладанне беларускай мовы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, развіццё беларускага мовазнаўства.
Літаратура Жыркевіч М. І.//Энцыкл. літ. і маст. Беларусі У 5 т. Т. 2.-Мн., 1985.-С. 462. Жыркевіч М. І.//Бел. сав. энцыкл. У 12 т. Т. 4.-Мн., 1971.-С. 446.
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Дэканы філалагічнага факультэта БДУ