Міхаіл Аляксеевіч Козыраў (нар. г., в. Вялікае Бушкава, Магілёўскі раён) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).

Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962), з 1980 г. працуе ў ім. Працоўная дзейнасць: фельчар Парэчскай участковай бальніцы Гродзенскай вобласці, урач-хірург, аспірант МДМІ, загадчык хірургічнага аддзялення 2-й клінічнай бальніцы Мінска, дацэнт, прафесар МДМІ. Кандыдат, доктар медыцынскіх навук. Аўтар больш 120 навуковых прац, 2-х манаграфій па хірургіі жоўцёвых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.

Літаратура

Профессор Михаил Алексеевич Козырев (1937―2013) : (к 85-летию со дня рождения) / С. И. Третьяк, С. Б. Синило, В. Г. Козлов // Медицинский журнал. ― 2022. — № 4. — С. 159—160. Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Минск, 1999.

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР