Crysis 3 — камп’ютарная гульня, навукова-фантастычны шутар ад першай асобы, распрацаваная нямецкай кампаніяй Crytek і выдадзеная Electronic Arts. Гульня выходзіць 19 лютага 2013 года ў ЗША, 21 лютага 2013 года ў Еўропе для платформаў ПК, Xbox 360 і PlayStation 3. «Crysis 3» выкарыстоўвае гульнявы рухавік уласнай распрацоўкі Crytek — CryEngine 3, і з’яўляецца другой гульнёй, якая выйшла на гэтым рухавіку. «Crysis 3» з’яўляецца працягам гульні «Crysis 2». Афіцыйна гульня была анансавана 16 красавіка 2012 года.

Сюжэт Дзеянне Crysis 3 разгортваецца ў 2047 годзе, праз 24 гады пасля падзей другой часткі. У гэты раз нам давядзецца праходзіць сюжэтную лінію за Прарока (). Прароку з’яўляецца ўяўленне, ў якім Зямлі прыгатавана знішчэнне і ён адзіны, хто пра гэта ведае, яму трэба зрабіць усё, каб перашкодзіць прышэльцам знішчыць дом зямлян.

Месца дзеяння адбываецца як і ў другой частцы ў — Нью-Ёрку. За шмат гадоў горад ператварыўся ў сапраўдныя джунглі, а ўрад ЗША накрыў горад спецыяльным «нанакупалам», які разбіты на сем раёнаў, званых «Сем цудаў». Пад купалам знаходзіцца каранцінная зона, якая населена рэшткамі сіл прышэльцаў, цэфалаподаў (знешні выгляд зменены, Цэфы зараз падобныя на «Чужых» з аднайменнага фільма. Натуральна, дададзены і новыя віды (). Зону патрулююць супрацоўнікі C.E.L.L., якія засталіся жывымі і вывучаюць дзейнасць цэфаў.

Падчас гульні будзе выкарыстоўвацца яшчэ больш мадыфікаваны, у параўнанні з мінулымі гульнямі серыі, нанакасцюм і зброя, якая адпавядае 2047 года. У гульню вернецца персанаж з Crysis Warhead — Псіх () і Тара Стрыклэнд з Crysis 2.

Гульня пачынаецца з уступнага відэароліка, у якім Прарок распавядае пра ўяўленне, пасланае Альфа-Цэфам. Пасля роліка пачынаецца першая місія. Напачатку місіі мы бачым першую катсцэну, у якой Прарока са сваімі людзьмі абуджае Псіх.

Звязаныя артыкулы Crysis

Спасылкі Афіцыйны поўны трэйлер да гульні E3-прэв’ю Crysis 3 на сайце «Гульні@Mail.Ru» Агляд гульні Crysis 3 на сайце «Game-Onlaine.ru»

Агляд Crysis 3 на сайце «Gameround.ru»

Катэгорыя:Шутары ад першай асобы Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні Electronic Arts Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Відэагульні 2013 года