Алесь Рыбак, поўнае імя Аляксандр Пятровіч Рыбак () — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Макаўчыцы, цяпер у межах Дзяржынска, у сялянскай сям’і. Рана застаўся без бацькоў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну. У 1958 годзе скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958—1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959—1962), на Беларускім радыё (1962—1963), у часопісе «Бярозка» (1963—1964). У 1966-1972 гадах жыў у Маскве, працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублікавання Актаў Вярхоўнага Савета СССР, рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 года — намеснік адказнага сакратара праўлення СП БССР, з 1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчасць Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 годзе. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Дарогі бываюць розныя» (апавяданні і гумарэскі, 1972), «Што пасееш…» (1982), «Апошняя камандзіроўка» (1985), рамана «Трэба было жыць» (1990). Выдаў кніжку апавяданняў для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).

Літаратура

Спасылкі

Асабісты сайт Алеся Рыбака

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі