Юрый Зяновіч (каля 1510 — 1583) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста чачэрскі і прапойскі ў 1547—1570, лепельскі ў 1570 і дзісенскі ў 1577; кашталян полацкі (1566—1579) і смаленскі (з 1579).

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582. У 1568 удала кіраваў абаронай Лепеля, за што атрымаў яго ў пажыццёвае карыстанне.

У 1569 ставіў у войска 47 коннікаў са сваіх маёнткаў.

Падчас Рэфармацыі перайшоў у кальвінізм.

Сям'я З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Мікалая Юр'евіча.

Быў двойчы жанаты: з Соф'яй Глябовіч (дачка віленскага ваяводы Яна Глябовіча), а потым з Ганнай Іванаўнай Слушкай.

Меў сына Крыштафа, які стаў берасцейскім ваяводам, а таксама дачку Гальшку (Альжбету, Соф'ю), жонку кіеўскага кашталяна Міхаіла Вішнявецкага. Гальшка стала прабабкай польскага караля Міхала Вішнявецкага.

Маёнткі Пра вялікія памеры яго зямельных уладанняў сведчыць "Попіс войска ВКЛ 1567 года":

"Кашталян земли Полоцкое. Месяца октебра 8 дня. Пан Юръи Зеновъевич, кашталян земли Полоцкое, державца Лепельский, Чичерский и Пропойский, ачкольвек почту своего не показывал, але прислал до пана гетмана реистр, оказуючи яко веле почту повинного мает ставити, то есть - з ыменья с Куршан в земли Жомойтской коней петнадцать; а з Сморкгойнь в повете Ошменском коней петнадцать; и с Поставей и с Полавя коней шесть, а с Костеневич в повете Менском кони два; а з Белицы в повете Оршанском коней осм; а з Прусович в повете Менском конь один. Сумою того всего почту, его милости повинного, коней сорок сем збройне - пнцри, пр., согай., рогати.; а при тых ездных поведил его милость поготову маючи драбей двадцать чотыры"Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.438-439..

Літаратура

Юрый Мікалаевіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Кашталяны полацкія Катэгорыя:Старосты чачэрскія Катэгорыя:Старосты прапойскія Катэгорыя:Старосты дзісенскія Катэгорыя:Старосты лепельскія