Інтэрвенцыя ў Лівіі — ваеннае ўмяшанне сіл міжнароднай кааліцыі ў грамадзянскую вайну ў Лівіі ў 2011 г., санкцыянаванае Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН 1973, прынятай 17 сакавіка 2011 годаSecurity Council Approves ‘No-Fly Zone’ over Libya, Authorizing ‘All Necessary Measures’ to Protect Civilians, by Vote of 10 in Favour with 5 Abstentions, якая дэкларуе абарону мірных жыхароў як мэту ўмяшання (гл. Гуманітарная інтэрвенцыя) і дае права знішчаць любыя войскі, што ўяўляюць пагрозу для паўстанцаў, толькі з дапамогай удараў з паветра.UN no-fly zone over Libya: what does it mean?.
Віцэ-адмірал ВМС ЗША Уільям Гортні заявіў, што амерыканская частка аперацыі будзе мець назву «Світанак адысеі» (). Іншыя дзяржавы на фоне аперацыі кааліцыйных сіл праводзілі свае (нацыянальныя) аперацыі.
31 кастрычніка 2011 года ваенная аперацыя сіл НАТА ў Лівіі была афіцыйна завершана.НАТО завершает миссию в Ливии.
Перадгісторыя Пасля дзяржаўнага перавароту 1969 года і прыходу да ўлады Муамара Кадафі пачалося шматгадовае ідэалагічнае, палітычнае і часам ваеннае супрацьстаянне паміж Лівіяй і Захадам, якое заключалася ў адрозненні сістэм, незадаволенасці ЗША і іх саюзнікаў пераследам дысідэнтаў і супрацоўніцтвам лівійскіх уладаў з радыкальнымі ісламістаміA history of Libya’s ties with the US (Би-би-си), а лівійскіх ўладаў — «агрэсіўнай імперыялістычнай палітыкай» заходніх дзяржаў. За гэта Лівія была аднесена да так званай «Восі зла»Приобщение к «Оси» Кубы, Ливии и Сирии, у якую ўваходзяць краіны, чыя палітыка выклікае крайнюю занепакоенасць у Злучаных Штатаў. Непасрэдна Францыя заставалася незадаволенай уладамі краіны пасля таго, як яны здзейснілі ўварванне ў яе былую калонію — Чад. Яна таксама актыўна спрабавала перашкодзіць планам Кадафі па стварэнні агульнаафрыканскай валюты, якая магла б выцесніць грашовую сістэму, завязаную на ПарыжЗа что свергли Каддафи? // ТАСС, 19 марта 2021. Супярэчнасці з Вялікабрытаніяй бяруць карані з канфлікту ў Паўночнай Ірландыі, калі Лівія падтрымала ірландскіх нацыяналістаўЛивия заплатит два миллиарда фунтов жертвам терактов ИРА // Lenta.ru, 13 июня 2010. Складанымі заставаліся адносіны з арабскімі манархіямі, якіх Муамар Кадафі абвінавачваў у дапамаганні ЗША і ВялікабрытанііКаддафи оскорбил саудовского короля на саммите ЛАГ // Газета.ру, 30 марта 2009.
Лідар Лівіі Муамар Кадафі ў інтэрв’ю RT у сакавіку 2011 года сказаў, што штуршком для замежнай інтэрвенцыі сталі фэйкавыя навінавыя паведамленні. Распаўсюджваннем непраўдзівых звестак пра лівійскія падзеі, па заяве палітыка, займалася «Аль-Каіда», што з’яўлялася адной з ключавых арганізацый у паўстанцкім руху. Менавіта навінавыя рэпартажы аб сітуацыі ў краіне падштурхнулі НАТА да ажыццяўлення аперацыі. У той жа час, на думку Кадафі, Захад не быў зацікаўлены ў дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне, паколькі падтрымліваў стабільнасць рэгіёну і існы дэмакратычны парадак у Джамахірыі, лічачы яе бар’ерам для афрыканскай міграцыі ў Еўропу. Паводле яго пункту гледжання, ЗША і іх саюзнікі зрабілі выбар у бок сілавога вырашэння праблемы спантанна і не былі звязаны з падрыхтоўкай лютаўскіх беспарадкаўЭкзлюзивное интервью. Муаммар Каддафи // Ютуб-канал RTД на русском, 20 октября 2016.
У 2016 годзе Дзярждэп апублікаваў шэраг лістоў Хілары Клінтан, якая падчас інтэрвенцыі займала пасаду Дзяржаўнага сакратара. Там згадвалася, што Лівія мае буйныя залатыя і нафтавыя запасы. Як мяркуецца, менавіта гэтыя фактары маглі негатыўна адбіцца на стане амерыканскага долараРассекреченные письма Хиллари Клинтон раскрыли реальные причины вторжения в Ливию.
Зараджэнне інтэрвенцыі 21 лютага 2011Пасол Лівіі Ібрагім Дабашы, які перайшоў на бок апазіцыі ўлады Кадафі, звярнуўся да ААН з просьбай устанавіць забарону на палёты на тэрыторыі Лівіі, каб адрэзаць Трыпалі (галоўны горад сіл Кадафі) ад паставак зброі і наймітаў, а таксама засцерагчы грамадзянскае насельніцтва ад паветраных удараў.
28 лютага 2011Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран выступіў з ідэяй стварэння беспалётнай зоны над Лівіяй для прадухілення перакідання наймітаў Кадафі і выкарыстання самалётаў і верталётаў супраць грамадзянскага насельніцтва.
1 сакавіка 2011Караблі ВМС ЗША «Энтерпрайз» і «Маунт-Уітні» змянілі сваю дыслакацыю, узяўшы курс да Лівіі. Палкоўнік Дэйв Лапа, прадстаўнік Пентагона, паведаміў, што войскі праводзіць перадыслякацыю сіл для таго, каб быць гатовымі да магчымай аб’явы беспалётнай зоны.
7 сакавіка 2011Прадстаўнік ад ЗША ў НАТА Іва Далдэр заявіў, што НАТА будзе сачыць за баявымі дзеяннямі ў Лівіі кругласутачна з дапамогай самалётаў Boeing E-3 Sentry. У той жа дзень ананімная крыніца заявіла, што Вялікабрытанія і Францыя ўжо склалі рэзалюцыю аб стварэнні беспалётнай зоны, якая будзе разглядацца ў ААН у той жа тыдзень. Савет супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва таксама заклікаў Савет Бяспекі ААН ужыць усе меры для абароны грамадзянскага насельніцтва Лівіі.
9 сакавіка 2011Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль, які ўзначальваў Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі, папрасіў сусветнаю супольнасць неадкладна стварыць беспалётную зону над Лівіяй, сказаўшы, што любое прамаруджванне павялічвае колькасць ахвяр. Праз тры дні ён заявіў, што калі зона не будзе ўстаноўлена, то ў Лівіі здарыцца катастрофа. Войскi Кадафі возьмуць ў Бенгазі і знішчыць паўмільёна чалавек.
12 сакавіка 2011Ліга арабскіх дзяржаў таксама заклікала ААН да стварэння беспалётнай зоны для абароны грамадзянскага насельніцтва.
15 сакавіка 2011Пасол Лівана ў ААН Наваф Салам унёс на разгляд рэзалюцыю, падтрыманую Вялікабрытаніяй і Францыяй.
16 сакавіка 2011Лівійскае кіраўніцтва заявіла, што адвернецца ад супрацоўніцтва з заходнімі кампаніямі ў нафтавай сферы, тады як мяцежнікі заявілі пра тое, што яны аддадуць нафту сваім замежным саюзнікам.
17 сакавіка 2011Савет Бяспекі прыняў рэзалюцыю дзесяццю галасамі «за». Бразілія, Расія, Кітай, Індыя і Германія ўстрымаліся. Бразілія, Расія, Кітай і Індыя не падтрымлівалі ваенную аперацыю супраць суверэннай краіны, тады як ФРГ не хацела ўдзельнічаць у якой бы там ні было ваеннай аперацыі супраць Лівіі, але лічыла, што нешта варта рабіць. Найбольш актыўнымі ў прыняцці рэзалюцыі ў тэрміновым парадку апынуліся Францыя і Вялікабрытанія, таксама ішла падтрымка ад ЗША і Лівана.
Падрыхтоўка Начальнік штаба ВМС ЗША адмірал Гэры Рафхед адзначыў, што да моманту прыняцця СБ ААН рэзалюцыі аб абароне грамадзянскага насельніцтва Лівіі амерыканскі флот ужо быў гатовы да правядзення баявых аперацый.
24 сакавіка ЗША пачалі перакідку больш за 4 тысячы марскіх пяхотнікаў ў раён Міжземнага мора.
У канцы сакавіка ў расійскіх СМІ друкавалася заява неназванай крыніцы ў расійскай разведцы пра тое, што наземная аперацыя можа пачацца ў канцы красавіка ці пачатку мая.
Аперацыя па ўвядзенні беспалётнай зоны актыўна абмяркоўвалася ў НАТА Вялікабрытаніяй і Францыяй у канцы лютага—пачатку сакавіка.
ЗША выступілі ў падтрымку магчымай рэзалюцыі значна пазней, бо спачатку не жадалі ўмешвацца ў сітуацыю вакол Лівіі з-за складаных адносін з арабскімі краінамі. Аднак пасля таго, як Ліга арабскіх дзяржаў выступіла за стварэнне беспалётнпй зоны (у прыватнасці, ідэю падтрымалі Ліван, ААЭ і Катар), амерыканцы сталі прымаць больш актыўны ўдзел у абмеркаванні магчымай аперацыі.
Інтэрвенцыя
19 сакавіка ў 16:00 па GMT 19 самалётаў ВПС Францыі вылецелі ў зону Бенгазі з заяўленай мэтай «абароны насельніцтва горада ад сіл Кадафі». У 16:45 і 16:59 самалёты знішчылі некалькі адзінак бранятэхнікі. У той жа дзень баявыя вылеты пачалі здзяйсняць амерыканскія і брытанскія самалёты. Абстрэл ракетамі «Тамагаўк» (114 штук) па сістэмах СПА таксама здзейснілі брытанскія і амерыканскія караблі і падлодкі. Удары кааліцыі нанесены па грамадзянскіх і ваенных аб’ектах у буйных гарадах, у тым ліку Трыпалі, Бенгазі, Сірт, Тархуна, Мамура, Зуварэ, і нафтасховішчах у раёне Місураты, у выніку чаго там успыхнулі пажары.
20 сакавіка ВПС заходняй кааліцыі нанеслі авіяцыйныя і ракетныя ўдары па сталіцы Лівіі — Трыпалі. Таксама амерыканскія і брытанскія самалёты працягнулі бамбіць войскі Кадафі, паведамлялася пра знішчэнне 70 адзінак баявой тэхнікі. Сярод забітых былі і грамадзянскія асобы. У аперацыях 20 сакавіка таксама прынялі ўдзел самалёты Італіі і Даніі.
Тым часам была ўсталявана марская блакада Лівіі шляхам пастаноўкі на рэйд больш за 20 баявых караблёў і падводных лодак краін заходняй ваеннай кааліцыі.
21 сакавіка да інтэрвенцыі далучыліся Іспанія і Канада, чые баявыя самалёты здзейснілі ў той дзень свае першыя авіяналёты. Паралельна з амерыканскіх караблёў было здзейснена больш за дзесяць залпаў ракетамі. Адна з ракет знішчыла рэзідэнцыю Кадафі ў Трыпалі.
21 сакавіка французскі авіяносец прыбыў у зону баявых дзеянняў, палубныя самалёты пачалі здзяйсняць баявыя вылеты. Францыя пашырыла свой кантынгент, накіраваўшы дадатковыя 2 Mirage 2000-5 і 2 Mirage 2000D на ваенную базу ў Італіі.
Вечарам гэтага дня знішчальнік-бамбардзіроўшчык ВПС ЗША F-15E, які выляцеў з авіябазы Авіяна (Італія), пацярпеў крушэнне з-за механічнай няспраўнасці ў 40 кіламетрах на паўднёвы-захад ад горада Бенгазі. Абодва члена экіпажа катапультаваліся. Пілотаў хутка эвакуіравалі.
23 сакавіка камандуючы ВПС Вялікабрытаніі Грэг Бэгвел заявіў, што ВПС Лівіі больш не існуюць як баяздольная арганізацыя. Неглядзячы на гэтае паведамленне, лівійская авіяцыя яшчэ працягвала выконваць баявыя задачы.
У ноч з 23 па 24 сакавіка сіламі 6 знішчальнікаў (2х Rafale і 4х Mirage 2000D) ВПС і ВМС Францыі, узброенымі ракетамі SCALP GP, праведзены налёт на лівійскую авіябазу за 250 кіламетраў на поўдзень ад узбярэжжа Міжземнага мораLibye : point de situation opération Harmattan n°6. Каля 14:30 CET самалётамі Rafale і Mirage 2000 у ходзе патрулявання паветранай прасторы Лівіі быў знойдзены самалёт лівійскіх ВПС Г-2 «Галеб». Адразу пасля яго прызямлення на авіябазе блізу горада Місурата ён быў знішчаны ракетай «паветра-зямля». Тым часам ВПС Нарвегіі далучыліся да аперацыі «Рассвет Адысеі» і перадалі пад аператыўнае кіраўніцтва ВПС ЗША шэсць знішчальнікаў F-16, якія базаваліся на авіябазе Суда, Крыт, Грэцыя. У той жа дзень ВМФ Вялікабрытаніі нанеслі ракетамі «Тамагаўк», запушчанымі з борта падлодкі HMS Triumph, удары па мэтам СПА Лівіі. Таксама самалёты кааліцыі нанеслі бомбавы ўдар па авіябазе Себха за 620 кіламетраў на поўдзень ад Трыпалі.
На наступны дзень два Tornado ВПС Вялікабрытаніі і знішчальнікі ВПС Францыі сумесна знішчылі 7 танкаў Т-72 кадафістаў блізу горада Адждабія. Катарскія Mirage 2000, якія далучыліся да аперацыі «Світанак адысеі», і самалёты французскіх ВПС здзейснілі сумесныя разведвальныя палёты ў раёне гарадоў Місурата, Эль-Зінтан, Сірт і Адждабія. Чатыры Mirage 2000Ds ВПС Францыі знішчылі артылерыйскую батарэю ўрадавай арміі ў раёне горада Адждабія. 3 бомбы з лазерным навядзеннем былі скінуты з двух F-16 ВПС Нарвегіі супраць лівійскіх танкаў.
26 сакавіка ВПС Францыі нанеслі некалькі паветраных удараў па мэтам у раёне гарадоў Эль-Зінтан і Місурата, знішчыўшы на стаянках па меншай меры 5 лёгкіх штурмавікоў Г-2 «Галеб» і два ўдарныя верталёты Мі-35.
27 сакавіка знішчальнікі F-16 ВПС Даніі знішчылі некалькі установак САУ на поўдзень ад Трыпалі. Тым часам чатыры CF-18 Hornet ВПС Канады знішчылі склад з узбраеннем у 92 кіламетрах на поўдзень ад Місураты.
Раніцай 28 сакавіка знішчальнікі Panavia Tornado ВПС Вялікабрытаніі знішчылі два лівійскіх танка і дзве бронемашыны каля Місураты. На працягу раніцы самалёты ВПС Вялікабрытаніі атакавалі склады з узбраеннем каля горада Себха на поўдні Лівіі.
29 сакавіка цяжкаўзброены AC-130 і штурмавік A-10 Thunderbolt II уключыліся ў аперацыю «Світанак Адысеі», атакаваўшы наземныя сілы Муамара Кадафі. Акрамя таго, два бамбардзіроўшчыка B-1 ВПС ЗША вылецелі з авіябазы Элсварт і нанеслі ўдар па невядомых мэтам у Лівіі.
30 сакавіка самалёты міжнароднай кааліцыі нанеслі ўдар па калоне лівійскіх урадавых войскаў, якія надыходзялі ў напрамку горада Адждабія.