thumb|Рымскія легіянеры (рэканструкцыя)

Легіён (, род. склон  — ваенны збор, прызыў, ад  — збіраць) — асноўная арганізацыйная адзінка ў арміі Старажытнага Рыма.

Легіён складаўся з 5 тыс. (у пазнейшыя перыяды 4320) пехацінцаў і некалькіх сотняў вершнікаў. Кожны легіён меў свой нумар і назву. Па захаваных пісьмовых крыніцах ідэнтыфікавана прыкладна 50 розных легіёнаў, хоць лічыцца, што іх колькасць у кожны гістарычны перыяд не перавышала дваццаці васьмі, але пры неабходнасці яна магла быць павялічана.

На чале легіёна ў перыяд Рэспублікі стаяў ваенны трыбун, у перыяд Імперыі — легат.

Спасылкі

Рымская Слава Антычнае ваеннае мастацтва

Катэгорыя:Гісторыя ўзбраенняў Катэгорыя:Ваенная гісторыя * Катэгорыя:Воінскія фарміраванні