Казімір Аляксандр Пацей ( — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы троцкі (1692—1700), кашталян віцебскі (1700—1703) і троцкі (1703—1705), ваявода віцебскі (з 1705). Быў таксама старостам рагачоўскім, суражскім і жыжморскім.
Ваенная і палітычная дзейнасць Падчас Хатняй вайны падтрымліваў рэспубліканцаў. Удзельнік канфедэрацыі войска ВКЛ 1696 супраць Сапегаў, бітвы пад Алькенікамі. У студзені 1701 на чале шляхецкага апалчэння разбіў 16 конных харугваў Сапегаў і атрады сялян, якія былі ўзброены Сапегамі.
Выступаў за абсалютную ўладу Аўгуста II. Удзельнік Сандамірскай канфедэрацыі, прыхільнік Расіі ў барацьбе супраць шведскага караля Карла XII. У 1708 часова перайшоў на бок караля Станіслава Ляшчынскага, у 1709 зноў далучыўся да Аўгуста II.
Сям'я Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Леанарда Габрыэля, віцебскага ваяводы, і Рэгіны з Агінскіх. Меў брата Людвіка Канстанціна, які стаў вялікім літоўскім гетманам.
Быў двойчы жанаты: спачатку з Ганнай Тэрэзай Летаў, а пасля яе смерці — з Францішкай Халецкай. Пакінуў дзяцей: Антонія (? — 1749), вялікага літоўскага стражніка; Аляксандра (? — 1770), троцкага ваяводу; Міхала (? — 1787), старосту рагачоўскага і жыжморскага; Барбару, жонку вялікага літоўскага пісара Юзафа Бжастоўскага; Тэрэзу, жонку кароннага стольніка Ігнацыя Гумецкага.
Літаратура
Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Казімір Аляксандр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Харунжыя троцкія Катэгорыя:Старосты суражскія Катэгорыя:Старосты рагачоўскія Катэгорыя:Старосты жыжморскія