Куяўскія аналы (пол. Rocznik Kujawski) — польскія аналы кан. XIV ст., захаваныя ў шэрагу спісаў, самыя старэйшыя з якіх адносяцца да XV ст. Назву куяўскія атрымалі ад выдаўца А. Белоўскі, які адзначыў такім чынам сімпатыю іх аўтара да князёў Куявіі Лешэка Чорнага (1241—1288) і Уладзіслава Лакетка (1260/1 — 1333). Паводле меркавання А. Белоўскі Куяўскія аналы сталі адной з крыніц «Хронікі» Янка з Чарнкува. Ахопліваюць перыяд з 1202 па 1376 гг. Апісваюць галоўным чынам гісторыю Кракаўскага княства (з 1295 г. — Польскага каралеўства), паведамляючы ў гэтым кантэксце асобныя звесткі па гісторыі Венгрыі, Чэхіі, Русі, Літвы, Беларусі і Тэўтонскага ордэна.
Выданні Rocznik Kujawski / wydal A. Bielowski // MPH, Tomus 3. Lwow. 1878, p. 204-212.
Гл. таксама Другія куяўскія аналы
Спасылкі Лацінскі тэкст выдання А. Белоўскага з Monumenta Poloniae Historica
Катэгорыя:Польскія аналы