Мната () — другі з сямі легендарных князёў Чэхіі ад легендарнага заснавальніка дынастыі Пржэмысловічаў Пржэмысла Аратага, да першага гістарычна дакладнага князя Барывоя. Імёны гэтых князёў упершыню сустракаюцца ў «Чэшскай хроніцы» Казьма Пражскага, адкуль патрапілі ў большасць гістарычных прац аж да працы XIX стагоддзя Францішка Палацкага «Гісторыя чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі».

Паводле адной з тэорый, колькасць князёў адпавядае выяве на фрэсках на сценах ратонды ў Знойма ў Маравіі. Аднак Анежка Мерхаўтава сцвярджае, што на фрэсцы намаляваны ўсе прадстаўнікі дынастыі Пржэмысловічаў, у тым ліку малодшых князёў МаравііBarbara Krzemieńska-Anežka Merhautová-Dušan Třeštík: «Moravští Přemyslovci ve znojemské rotundě», Praha 2000..

Паходжанне імя Завіс Каландра меркаваў, што ў імёнах сямі князёў былі зашыфраваны старажытнаславянскія назвы дзён тыдня — Мната быў другім днём тыдня — панядзелкам, (сяр. )Záviš Kalandra: «České pohanství», Praha 1947. Паводле іншай тэорыі, гэта імя ўзнікла з-за памылкі ў пашкоджаным старадаўнім славянскім рукапісеVladimír Karbusický: Báje, mýty, dějiny. Nejstarší české pověsti v kontextu evropské kultury, p.237, Praha 1995 .

Сем міфічных князёў Сем князёў Чэхіі пасля Пржэмысла Незамысл Мната Воен Уніслаў Кржэсамысл Неклан Гасцівіт

Літаратура Barbara Krzemieńska, Anežka Merhautová, Dušan Třeštík: «Moravští Přemyslovci ve znojemské rotundě», Praha 2000. Záviš Kalandra: «České pohanství», Praha 1947 Vladimír Karbusický: «Báje, mýty, dějiny. Nejstarší české pověsti v kontextu evropské kultury», s. 237, Praha 1995

Катэгорыя:Гісторыя Чэхіі Катэгорыя:Князі чэшскія Катэгорыя:Пржэмысловічы