Сцяпа́н Казіміравіч Майхро́віч (, паселішча Старэва, Слуцкі раён — , Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).

Біяграфія Нарадзіўся ў польскай сям’і. У дваццацігадовым узросце ўступіў у ВКП(б). З 1 кастрычніка 1940 года галоўны рэдактар польскамоўнай газеты «Сцяг свабоды» («»), які выходзіў у Мінску.

У 1941 годзе скончыў Мінскі педінстытут. У 1941—1943 гадах працаваў у Маскве галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага вяшчання.

З 1943 года накіраваны на фронт, ваяваў у партызанах. Быў членам падпольнага райкома КП(б)Б у Беластоку, рэдактарам газеты "Беластоцкая праўда

У 1959—1970 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.

Аўтар кніжак пра Францыска Скарыну, Янку Лучыну. Даследаваў фалькларыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры, даследаванні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Купалазнаўцы Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук