Васі́ль Фёдаравіч Клебано́віч (, м. Грэск, Слуцкі раён — ) — беларускі глебазнавец.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1958 года працаваў у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1970—1978 гадах на пасадзе загадчыка аддзелам баніціроўкі глебы, у 1958—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік сектара методыкі картаграфавання і баніціроўкі глебы.

Навуковая дзейнасць Сярод апублікаванага: Качественная оценка земель в колхозах и совхозах БССР. — 2 изд. — Мн., 1977. (у сааўтарстве); Качественная оценка кормовых ресурсов угодий Белорусской ССР (разам з А. Ц. Шарай) // Кормопроизводство, 1979, вып. 20.

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі за цыкл прац па вывучэнні глеб БССР, выдадзеных разам з іншымі аўтарамі ў 1968—1974 гадах. У тых працах абагульнены вялікі фактычны матэрыял, атрыманы пры буйнамаштабных глебава-геабатанічных даследаваннях, а таксама матэрыял па вывучэнні ўмоў, якія уплываюць на фармаванне глеб краіны Институту почвоведения и агрохимии НАН Беларуси — 75 лет. Весці Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі. Сэр. аграрных навук. 2006. № 2. .

Літаратура

 — С. 30.

Спасылкі Клебановічы (дынастыя / сям’я) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС