Бабру́йск (; ) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна. Порт на р. Бярэзіне. Знаходзіцца за 110 км на паўднёвы захад ад Магілёва. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў.

Назва Назва Бабруйска паходзіць ад рэчкі Бабруі (Бабруйкі), што на тэрыторыі Бабруйска ўцякае ў Бярэзіну.

Назва Бабруя балцкага паходжання. Корань звязаны з літоўскім bebras, babras «бабёр», ён пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -uj-, які таксама ў літоўскім «бабровым» гідроніме BebrujisВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177..

Утварэнне назваў з дапамогай утваральніка -ск- характэрнае для больш позняга перыяду ў этнасаўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якім звязана пранікненне славянскага этнічнага элемента. Да гэтай групы назваў адносяцца Віцебск, Полацк, Друцк і інш. (утвораныя ад назваў рэк Віцьба, Палата, Друць). У папярэдні, балцкі перыяд назвы надрэчных паселішчаў утвараліся пераважна бяссуфіксным спосабам: Ліда, Орша, Дзісна, Карма і інш. (ад адпаведных рачных назваў). Першапачатковая форма назвы магла мець ідэнтычны з гідронімам выгляд «Бабруя».

Зніклы летапісны «Бабруеск», які паводле «Спіса гарадоў рускіх, далёкіх і блізкіх» належаў да «разанскіх» гарадоў, лакалізуецца на Павоччы на ўсходзе ад ТулыШебанин Г. А. Историческая география западной части Рязанского княжества XII-начала XVI в. // «Великое княжество Рязанское: историко-археологические исследования и материалы». М.: 2005. С. 458—480. https://62info.ru/history/node/10452, на рэчцы з такой самай, балцкай назвай Бабруя.

Гісторыя Паселішча чалавека на месцы горада існавала ўжо ў канцы III—II тысячагоддзі да н.э. На рубяжы нашай эры ўжо дзейнічаў водны шлях па Бярэзіне. У VI—VII стагоддзях тут існавала славянскае паселішча, а з XI стагоддзя — паселішча дрыгавічоў.

Упершыню Бабруйск згадваецца ў грамаце ад 28 красавіка 1387 года вялікага князя літоўскага Ягайлы да яго брата Скіргайлы.

Бабруйск з’яўляўся цэнтрам Бабруйскай воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім, меў магдэбургскае права. У XIV—XVIII ст. існаваў Бабруйскі замак. Увесь горад быў абнесены драўляна-землянымі ўмацаваннямі ў выглядзе абарончага вала, драўляных сцен, паркана і каля 10 вежаў. Уезд і выезд з горада ажыццяўляўся праз чатыры брамы: Падольную (вяла да паромнай пераправы на Бярэзіне і далей у Магілёў), Свіслацкую (у Свіслач), Кісялёўскую (у паўднёва-заходняй частцы Бабруйска) і Прудовую (адкрывала дарогу цераз плаціну на Бабруйцы да зарэчных гарадскіх валок з агародамі, сенажацямі і садамі).

У 1503—1505 гадах горад быў спустошаны крымскімі татарамі, а ў 1506 годзе вытрымліваў аблогі князя Міхаіла Глінскага.

У 1540 годзе Бабруйск упершыню пазначаны на геаграфічнай карце Еўропы, выдадзенай у Базелі.

У 1565 годзе Бабруйск увайшоў у склад Рэчыцкага павета. Горад быў уладаннем вялікага князя, потым Радзівілаў, Гаштольдаў, Трызнаў.

У XVI—XVII стагоддзях Бабруйск хутка рос і багацеў ад прыёму купцоў і збору падаткаў на сваім мытным прыкаморку. Паводле інвентара 1620 года ў горадзе было 15 вуліц, 2 завулкі, 409 двароў, 75 крам, млын, царква і касцёл. З 1630 года тут дзейнічала езуіцкая рэзідэнцыя.

Сур’ёзны ўплыў на горад аказала антыфеадальная вайна 1648—1651 гадоў. У студзені 1649 года Бабруйск значна пацярпеў у час аблогі і штурму войскамі гетмана Януша Радзівіла, які выбіваў з горада казакоў-паўстанцаў на чале з Паддубскім і гараджан, што далучыліся да паўстанцаў.

У 1655 годзе казакі наказнога гетмана Івана Залатарэнкі захапілі і спалілі Бабруйск. У 1665 годзе горад зноў штурмавалі ўкраінскія казакі, замак і гарадскія ўмацаванні былі разбураны, але хутка адбудаваны. Разбурэнні, прычыненыя Бабруйску ў гады вайны 1654—1667 гадоў і Паўночнай вайны, прывялі горад і акругу ў заняпад. У XVIII стагоддзі Бабруйск ператварыўся ў невялікае мястэчка.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Бабруйск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1795 года — цэнтр Бабруйскага павета. 22 студзеня 1796 года горад атрымаў герб: у сярэбраным полі карабельная мачта з двума перакрыжаванымі бярвёнамі. Сімволіка герба цесна звязана з тым, што на Чорным і Балтыйскім морах у той час пачалося будаўніцтва флоту, павялічылася патрэба ў мачтавым лесе, які сплаўлялі па Бярэзіне і Бярэзінскай воднай сістэме.

10 жніўня 1810 года Аляксандр I зацвердзіў план будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, якую пабудавалі ў 1810—1836 гадах на месцы гістарычнага цэнтра. У 1812 годзе гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу напалеонаўскіх войскаў.

У 1836 годзе ў Бабруйску пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя — С. 205.. Развіццю Бабруйска спрыяла пракладка шашы Масква—Варшава ў 1848 годзе і Лібава-Роменскай чыгункі ў 1873 годзе.

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Бабруйску было каля 19 тыс. жыхароў, больш за 1300 дамоў (у тым ліку 1278 драўляных, 23 мураваныя), 4 заводы (40 рабочых), 173 рамесныя майстэрні (больш за 300 рамеснікаў), 193 крамы, 4 царквы, 3 пачатковыя школы.

У 1897 годзе ў горадзе жылі 34,3 тыс. жыхароў (60 % яўрэі), дзейнічала 40 сінагог.

У 1904 годзе ў Бабруйску было 52 вуліцы і завулкі агульнай працягласцю каля 46 вёрстаў (з іх 6 вёрстаў брукаваных), адна плошча, 3050 будынкаў (сярод іх 172 мураваныя, 2878 драўляных), 19 фабрык і заводаў (582 рабочыя), 191 рамесная майстэрня (1077 рамеснікаў), 2 банкі, 13 пачатковых школ (1755 вучняў, 38 настаўнікаў), гімназія (236 вучняў, 14 настаўнікаў), 2 бальніцы (70 ложкаў), 5 аптэк, 8 аптэчных магазінаў, 15 урачоў, 8 акушэрак, 7 фельчараў, 2 ветэрынары, 3 друкарні, літаграфія, 7 фатаграфій, бібліятэка-чытальня, гасцініца, 19 корчмаў. Галоўнае месца ў прамысловасці займалі дрэваапрацоўчая, цагельная, вінакурная, тытунёвая, маслабойная, мукамольная, крупадзёрная, чыгуналіцейная галіны; развіты керамічныя, ткацкія промыслы, гандаль.

У 1892—1914 гадах дзейнічалі Бабруйскія лесапільныя заводы (усяго 10 заводаў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і іншае. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (ад 194 у 1913 годзе).

У 1905 годзе ў Бабруйску адбылося рэвалюцыйнае выступленне салдат.

У 1916—1919 гадах у Бабруйску дзейнічала жаночая настаўніцкая семінарыя. Са снежня 1917 года ў горадзе працавала Беларускае культурна-асветнае таварыства.

20 студзеня 1918 года Бабруйск быў заняты польскім корпусам Юзафа Доўбар-Мусніцкага, з 23 мая да 28 лістапада 1918 года — германскімі войскамі, з 29 жніўня 1919 года да 10 ліпеня 1920 года — польскімі войскамі.

З 1924 года Бабруйск — цэнтр Бабруйскай акругі (да 1930 года) і першага і другога Бабруйскіх раёнаў, з 1927 — Бабруйскага раёна. З 1938 года — горад абласнога падпарадкавання Магілёўскай вобласці.

У перадваенныя гады Бабруйск быў адным з буйных прамысловых і культурных цэнтраў БССР. У 1940 годзе ў горадзе было больш за 100 прамысловых прадпрыемстваў (каля 10 тыс. рабочых), 30 школ (больш за 13 тыс. вучняў, 527 настаўнікаў), 38 дзіцячых дашкольных устаноў, 17 клубаў, 2 кінатэатры, 13 бібліятэк, 3 бальніцы (825 ложкаў) і 19 іншых медыцынскіх устаноў. Тут дзейнічалі ў 1932—1935 гадах Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР, у 1935—1938 гадах Тэатр рабочай моладзі, у 1938—1941 гадах калгасна-саўгасны тэатр, у 1941 годзе абласны драматычны тэатр.

У Вялікую Айчынную вайну горад акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі з 28 чэрвеня 1941 года, немцы стварылі ў горадзе 4 лагеры смерці, дзе знішчылі каля 100 тысяч чалавек. Пасля пачатку наступальнай аперацыі «Баграціён» войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага 27 чэрвеня 1944 года быў утварыўся так званы «Бабруйскі кацёл», у акружэнні апынуліся дывізіі 9-й палявой арміі Вермахта колькасцю каля 40 тысяч чалавек. «Бабруйскі кацёл» быў ліквідаваны 28 чэрвеня 1944 года, на наступны дзень (29 чэрвеня 1944) горад быў цалкам вызвалены.

22 верасня 1944 года была створана Бабруйская вобласць (скасавана ў 1954 годзе). Стварэнне вобласці спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада. У пасляваенны перыяд Бабруйск пашырыў межы шляхам далучэння населеных пунктаў Крывы Крук, Дзеднава, Новы Свет, Цітаўка, Лагерная, Слабада, Бярэзінскі фарштат і інш. Пачалося актыўнае будаўніцтва новых прадпрыемстваў: завод гумава-тэхнічных вырабаў (1952), мясакамбінат (1956), завод трактарных дэталяў і агрэгатаў (1959), футравая фабрыка (1960), малочны завод (1967). У 1960 годзе пачынаецца будаўніцтва шыннага камбіната, 1 студзеня 1972 года выпушчана першая пакрышка.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1897 — 34,3 тыс. чал. (60 % яўрэі); XX стагоддзе: 1904 — 37,5 тыс. чал.; 1913 — 41,3 тыс. чал.; 1923 — 36,7 тыс. чал.; 1939 — 84,1 тыс. чал.; 1944 — 28 тыс. чал.; 1959 — 97,5 тыс. чал.; 1990 — 232 тыс. чал.; 1995 — 227,1 тыс. чал.; 1999 — 220,7 тыс. чал.; XXI стагоддзе: 2004 — 220,8 тыс. чал.; 2006 — 219,1 тыс. чал.; 2009 — 215 092 чал.; 2015 — 218 263 чал.; 2016 — 217 975 чал.; 2017 — 217 940 чал.; 2025 — 205 502 чал.Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025).

У 1980-я многія жыхары горада эмігрыравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію і Ізраіль. Аднак і сёння яўрэйская абшчына Бабруйска з’яўляецца адной з найбуйнейшых у краіне. 23 кастрычніка 1988 года пачалося аднаўленне яўрэйскай абшчыны горада, быў урачыста адкрыты Клуб яўрэйскай культуры. Створана яўрэйскае дабрачыннае таварыства «Рахамім» (з іўрыта: «Міласэрнасць») і дзейнічае дабрачынны цэнтр сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі «Хесэд». Выходзіла гарадская газета абшчыны — «Гешэр» («Мост»). Для веруючых іўдзеяў адкрыты дзве сінагогі.

Клімат

Эканоміка Хімічная прамысловасць: ААТ «Белшына»; ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій»; ААТ «Беларусьгуматэхніка».

Харчовая прамысловасць: ААТ «Чырвоны харчавік»; ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў»; ААТ «Бабруйскі мясакамбінат»; ЗАТ «Бабруйскі бровар»; СТАА «Аазіс Груп»; СТАА «Рэгіён-прадукт»; ААТ «Бабруйскі завод раслінных алеяў»; філіял ААТ «Бабушкіна крынка».

Машынабудаўнічая і металаапрацоўчая прамысловасць: ААТ «Бабруйскаграмаш» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання Беларусі; ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў»; ААТ «ТАіМ» («Тармазныя апараты і механізмы») — найбуйнейшы ў СНД вытворца пнеўматармазных механізмаў для грузавой аўтатэхнікі; ААТ «Бабруйсксельмаш»; ААТ «Бабруйскі машынабудаўнічы завод»; ААТ «Спецаўтатэхніка».

Лёгкая прамысловасць: ААТ «Славянка»; ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат»; ААТ «Бабруйсктрыкатаж»; БУВП «Фабрыка мастацкіх вырабаў»; ЗАТ «Легпрамразвіццё»; ТАА «Алмаз-люкс».

Дрэваапрацоўчая прамысловасць: ААТ «ФанДАК»; ЗАТ «БабруйскМэбля».

Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў: ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання».

Бабруйск з’яўляецца цэнтрам турызму нацыянальнага значэння. У горадзе размяшчаюцца гасцініцы «Бабруйск», «Юбілейная», «Фенікс», «Турыст» (уведзена ў 2006 годзе), бальнеагразевы курорт «Бабруйск» (санаторый імя У. І. Леніна, санаторна-аздараўленчы комплекс «Шыннік»), дзіцячы санаторый «Вясёлка», гасцінічны комплекс «ФанДАК».

Культура У горадзе дзейнічаюць Бабруйскі краязнаўчы музей, Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага, тэатр драмы i камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, Палац мастацтваў, цэнтры тэхнічнай творчасці, культуры і адпачынку, 2 кінатэатры.

З 1998 года ў Бабруйску праводзіцца фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Бабруйск — вядомы цэнтр ганчарнага промыслу, так званай бабруйскай керамікі.

З 2003 года ў Бабруйску праводзяцца міжнародны фестываль народнага мастацтва «Вянок дружбы», міжнародны пленэр керамікі «АРТ-Жыжаль».

У 2006 годзе прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі».

Бібліятэкі