Агульны дамен верхняга ўзроўню — дамен верхняга ўзроўню, створаны для вызначанага класа арганізацый.
Упершыню з’явіліся ў студзені 1985 года, тады такіх было 6: .com — для старонак камерцыйных арганізацый .edu — для старонак адукацыйных арганізацый .gov — для старонак дзяржаўных арганізацый ЗША .net — для старонак чыя дзейнасць звязаная з Сецівам .org — для старонак некамерцыйных арганізацый .mil — для вайсковых арганізацый ЗША
У цяперашні час дамены .com, .net і .org выкарыстоўваюцца паўсюдна незалежна ад тыпу арганізацыі.
Гл. таксама Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Спасылкі Інфармацыя IANA аб агульных даменах верхняга ўзроўню